THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з нядаўнімі акцыямі пратэсту і арыштамі ў Беларусі

17.03.2017
Teaser

Statement by the Spokesperson on the recent protests and arrests in Belarus

Text

Апошнія падзеі ў Беларусі адлюстроўваюць відавочную неабходнасць больш шырокага працэсу дэмакратызацыі ў краіне. Свабоду асацыяцый і сходаў неабходна забяспечыць. Мірныя ўдзельнікі пратэстаў, затрыманыя на працягу апошняга часу, у тым ліку журналісты, якія асвятлялі падзеі, павінны быць неадкладна вызваленыя.Еўрапейскі саюз прыхільны стабільнай, дэмакратычнай будучыні Беларусі, яе росквіту на карысць яе народа і працягне працу з усімі зацікаўленымі бакамі, няўхільна прытрымліваючыся гэтай мэты.Крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных фундаментальных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека застануцца ключом да фарміравання адносін Еўрапейскага саюза з гэтай краінай.

 

Category
Statements by the Spokesperson
Location

Bruxelles

Editorial sections
EEAS
Europe and Central Asia
Belarus