Тры гады з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і агрэсіўнай вайны супраць Украіны: ЕС прыняў 16-ы пакет эканамічных ды індывідуальных мер
Сённяшні пакет [у дачыненні да Расіі] уключае дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, аналагічныя гандлёвым санкцыям, узгодненым супраць Расійскай Федэрацыі, а таксама іншыя меры, такія як абмежаванні адносна продажу або прадастаўлення паслуг і праграмнага забеспячэння, дэпазітаў і кашалькоў крыпта-актываў, а таксама транспарту. Акрамя таго Савет ЕС увёў новы крытэрый уключэння ў спіс [абмежавальных мер] асоб, арганізацый або ведамстваў, якія падтрымліваюць ваенна-прамысловы комплекс Беларусі або атрымліваюць ад яго выгаду, і падоўжыў рэжым санкцый да 28 лютага 2026 года.