Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый: заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля

27.10.2023 EEAS Press Team

У чэрвені 1945 года надзеі пакаленняў, якія пацярпелі ад дзвюх сусветных войнаў, увасобіліся ў жыццё дзякуючы ўступленню ў сілу Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пасля ратыфікацыі Статута да кастрычніка 1945 года большасцю краін нарадзілася Арганізацыя Аб'яднаных Нацый.

Праз 78 гадоў ААН, якая налічвае 193 члены, застаецца краевугольным каменем глабальнай шматбаковай сістэмы і працягвае даваць надзею на лепшую будучыню дзякуючы адкрытаму і сумленнаму дыялогу паміж краінамі.

Як скажа любы архітэктар, самая важная частка любога будынка – гэта яго падмурак. Прынцыпы і каштоўнасці Статута ААН сёння застаюцца такімі ж актуальнымі, як і 78 гадоў таму, нягледзячы на тое, што колькасць выклікаў і іх складанасць павялічыліся.

Аднак, гледзячы на сённяшняе становішча спраў у свеце, мы можам задацца пытаннем, як і калі мы адышлі так далёка ад кіруючых прынцыпаў Статута.

Менавіта таму сёння, як ніколі раней, мы павінны засяродзіцца і аб'яднацца вакол асноватворнай, агульнай мэты ААН: міру і бяспекі, сяброўскіх адносін паміж краінамі, сацыяльнага прагрэсу, павышэння ўзроўню жыцця і правоў чалавека – для ўсіх, усюды, незалежна ад месца пражывання.

ЕС працуе поплеч з ААН, абараняючы Статут і адстойваючы яго ўніверсальныя правілы і каштоўнасці. Мы робім гэта ў рамках шырокага спектру ініцыятыў – ад Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года да амбіцыйнага пакета рэформ ААН, выкладзенага ў «Нашым агульным парадку дня», і падрыхтоўкі да Саміту будучыні 2024 года.

Вядучая роля і ўдзел ААН па-ранейшаму надзвычай важныя для вырашэння шматлікіх праблем міру і бяспекі, з якімі сутыкаецца планета, а таксама такіх глабальных пытанняў, як клімат і лічбавае кіраванне.

У гэты дзень давайце ўспомнім, як усё пачыналася. Няхай бачанне заснавальнікаў ААН натхняе нас на будаўніцтва лепшай будучыні.

ЕС будзе падтрымліваць ААН на кожным кроку.

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44
Xavier Cifre Quatresols
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 29 73582
+32 (0)460 75 51 56