Беларусь: заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў што да вызвалення шэрагу палітычных зняволеных

05.07.2024
Брусэль
EEAS Press Team

ЕС прымае да ведама вызваленне шэрагу палітычных зняволеных у Беларусі. Мы з палёгкай успрынялі навіну, што яны нарэшце ўз'ядналіся са сваімі роднымі і блізкімі. У Беларусі застаецца больш як 1400 палітычных зняволеных, у тым ліку зняволеныя, якіх пазбавілі камунікацыі са знешнім светам на нявызначаны час, якія маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, інваліднасць, людзі ва ўзросце за 60 гадоў, непаўналетнія і людзі з псіхічнымі захворваннямі. Некаторыя затрыманыя патрабуюць неадкладнай медыцынскай дапамогі і маюць стан здароўя, які пагражае жыццю. ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44
Pedro FONSECA MONIZ
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 291 38 76
+32 (0)460 76 14 96