Беларусь: ЕС выклікаў пасла Беларусі

24.05.2021

Па просьбе Высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля Генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Стэфана Саніна выклікаў Пасла Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскім саюзе Аляксандра Міхневіча, каб асудзіць недапушчальны крок беларускіх уладаў, якія вымусілі грамадзянскі самалёт здзейсніць экстранную пасадку ў Мінску і затрымалі яго пасажыра Рамана Пратасевіча, незалежнага беларускага журналіста і актывіста.

Пасол Міхневіч быў праінфармаваны аб рашучым асуджэнні інстытутамі ЕС і дзяржавамі-членамі ЕС гвалтоўнага акту, падчас якога ўлады Беларусі паставілі пад пагрозу бяспеку пасажыраў і экіпажа.

Генеральны сакратар Саніна перадаў пазіцыю ЕС пра тое, што абуральныя дзеянні беларускіх уладаў уяўляюць сабой яшчэ адну грубую спробу заглушыць ўсе галасы нязгодных у краіне, і запатрабаваў неадкладнага вызвалення спадара Пратасевіча.

Здзейснены ўчора непрымальны акт будзе абмеркаваны на сённяшнім пасяджэнні Еўрапейскага савета. ЕС разгледзіць наступствы гэтых дзеянняў, уключаючы магчымыя меры супраць вінаватых.

Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53
Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44