Трансгранічныя водныя інспектары: на шляху да сумеснага маніторынгу і асваення водных рэсурсаў басейна ракі Прыпяць
Малыя рэкі — важныя крыніцы пітной вады, без іх немагчыма развіваць сельскую гаспадарку і падтрымліваць экасістэмы цэлых рэгіёнаў. Ад рэк, размешчаных у басейне Прыпяці, таксама залежыць стан Чорнага мора, у якое яна ўпадае. Сёння гэтыя вадаёмы моцна засмечаныя. Праект закліканы захаваць экалогію рэгіёну і спрыяць яго развіццю.
Мэты і задачы: Стварыць трансгранічную сістэму маніторынгу стану малых рэк басейна Прыпяці. Своечасова выяўляць праблемы і аператыўна іх ліквідаваць.
Прамежкавыя вынікі: У рамках праекта будзе створана два дзясяткі экалагічных пастоў, якія зоймуцца даследаваннем вады ў рэках і ачысткай берагоў. Іх удзельнікамі стануць звыш 400 чалавек.
Для вучняў Пінскага і Любяшоўскага раёнаў плануецца правесці тэматычныя ўрокі. Пры дапамозе кампактных лабараторый юныя эколагі навучацца вымяраць узровень забруджвання вады, затым гэтая інфармацыя будзе перадавацца ў раённыя прыродаахоўныя інспекцыі для рэагавання і размяшчацца на спецыяльным сайце. Мясцовыя жыхары дзякуючы сайту змогуць ведаць аб праблемах рэк, якія працякаюць у іх вёсках і гарадах.
У аграгарадку Аснежыцы Пінскага раёна будзе пракладзеная сетка водаправоду, а ў раёне ракі Карастынка Любяшоўскага раёна — абсталявана рэкрэацыйная зона.
У Пінскім раёне пройдуць трансгранічны летнік і трансгранічны фестываль малых рэк.
У ходзе праекта будзе распрацаваны Трансгранічны план па кіраванні малымі рэкамі і воднымі рэсурсамі басейна ракі Прыпяць для ўсебаковай абароны гэтых вадаёмаў.
Кантакты: Святлана Паддубная, менеджар праекта (Фонд “Інтэракцыя”)
poddubnaya@eu-belarus.net, +375 17 280 13 30, +375 29 383 59 83
Спасылка ў інтэрнэце: http://eu-belarus.net/en/projects/18