Refugee Protection & Migration

Візавая палітыка ЕС: Камісія прапануе зрабіць яе больш устойлівай, эфектыўнай і абароненай

Bruxelles, 14/03/2018 - 11:55, UNIQUE ID: 180314_43
Press releases

Сёння Камісія прапануе рэфармаваць агульную візавую палітыку ЕС для адаптацыі правілаў да новых пагроз бяспецы, выклікаў, звязаных з міграцыяй, і новых магчымасцяў, якія адкрывае тэхналагічные развіццё. Прапанаваныя змены спросцяць для легальных падарожнікаў атрыманне візы для ўезду ў Еўропу, што будзе спрыяць развіццю турызму, гандлю і бізнесу і адначасова умацоўваць бяспеку і змяншаць рызыкі, звязаныя з незаконнай міграцыяй.

Член Еўрапейскай Камісіі па міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве Дзімітрыс Аўрамопулас сказаў: «Штогод мільёны падарожнікаў наведваюць ЕС і спрыяюць развіццю нашай турыстычнай індустрыі. Рэформы, якія мы прапануем сёння, спросцяць і паскораць працэдуру атрымання візы законапаслухмянымі падарожнікамі і ў той жа час павысяць стандарты бяспекі, каб больш эфектыўна выяўляць і спыняць падарожнікаў, якія не з'яўляюцца законапаслухмянымі. Новыя правілы таксама гарантуюць, што наша агульная візавая палітыка будзе спрыяць паляпшэнню нашага супрацоўніцтва з краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС, па пытанні вяртання нелегальных мігрантаў».

Турыстычная індустрыя іграе ключавую ролю ў еўрапейскай эканоміцы: яе доля ў ВУП Еўрапейскага саюза складае каля 10%. Хоць краіны-члены ЕС і ўваходзяць у лік асноўных турыстычных напрамкаў у свеце, цяжкія і працяглыя працэдуры могуць утрымаць турыстаў ад ажыццяўленя паездкі ў Еўропу, перанакіроўваючы інвестыцыі і выдаткаваныя сродкі ў іншыя краіны і негатыўна адбіваючыся на эканоміцы ЕС. У той жа час перавагі візавых паездак неабходна спалучаць з павышэннем узроўню кіравання міграцыяй, бяспекай і межамі, каб адэкватна рэагаваць на існуючыя і будучыя выклікі ў сферы бяспекі і міграцыі.

Прапанаваныя сёння змены Візавага кодэксу – гэта першы крок па рэфармаванні агульнай візавай палітыкі ЕС; прапанова аб унясенні паправак у Візавую інфармацыйную сістэму (ВІС) будзе прадстаўлена вясной гэтага года.

Спрошчаныя, паскораныя і больш абароненыя працэдуры

Прапанаваныя сёння змяненні накіраваны на мадэрнізацыю і аптымізацыю правілаў агульнай візавай палітыкі, спрашчэнне працэдуры выдачы віз як для законапаслухмяных падарожнікаў, так і для дзяржаў-членаў і ў той жа час на ўмацаванне стандартаў бяспекі візавай працэдуры.

  • Больш хуткія і гнуткія працэдуры: час разгляду заявак на атрыманне візы скарачаецца з 15 да 10 дзён. Падарожнікі змогуць падаваць заяўку за 6 месяцаў да запланаванай паездкі замест цяперашніх трох месяцаў, а таксама запаўняць і падпісваць заяўкі ў электронным выглядзе.
  • Шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння: да шматразовых віз будуць прымяняцца ўніфікаваныя правілы, каб больш эфектыўна змагацца з «візавым шопінгам» і скараціць выдаткі і сэканоміць час дзяржаў-членаў і частых падарожнікаў. Такія шматразовыя візы будуць выдавацца надзейным рэгулярным падарожнікам са станоўчай візавай гісторыяй для паступовага павелічэння перыяду з 1 да 5 гадоў. Выкананне ўмоў уезду будзе старанна і шматразова правярацца.
  • Кароткатэрміновыя візы на знешніх межах: для спрашчэння ўмоў для кароткатэрміновых турыстычных паездак дзяржавам-членам будзе дазволена выдаваць разавыя візы непасрэдна на знешніх сухапутных і марскіх межах па часовых сезонных схемах на строгіх умовах. Такія візы будуць сапраўднымі для знаходжання да 7 дзён толькі на тэрыторыі дзяржавы-члена, якая выдала візу.
  • Дадатковыя рэсурсы для ўмацавання бяспекі: улічваючы істотны рост выдаткаў на апрацоўку візавых заяваў за мінулыя гады, прадугледжана нязначнае павелічэнне (з 60 еўра да 80 еўра) візавага збору, які не мяняўся з 2006 года. Гэта нязначнае павелічэнне прызначана для таго, каб дзяржавы-члены маглі падтрымліваць неабходную колькасць консульскага персаналу ва ўсім свеце для ўзмацнення сістэмы праверак на адпаведнасць патрабаванням бяспекі, а таксама абнавіць інфармацыйна-тэхнічнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне без стварэння складанасцяў для асоб, якія звяртаюцца па візу.

Візавая палітыка як сродак паляпшэння супрацоўніцтва па пытаннях вяртання і рэадмісіі

У адпаведнасці з заклікам лідэраў ЕС у чэрвені 2017 года Еўрапейская камісія сёння актывізуе сумесную працу ЕС па пытаннях вяртання і рэадмісіі шляхам больш поўнага выкарыстання магчымасцяў агульнай візавай палітыкі. Камісія прапануе ўвесці новы механізм для ўзмацнення строгасці умоў апрацоўкі віз у выпадках, калі краіна-партнёр не робіць дастаткова ў сферы супрацоўніцтва па пытанні рэадмісіі нелегальных мігрантаў, у тым ліку падарожнікаў, якія ўехалі ў адпаведнасці з правіламі, атрымаўшы візу, але парушылі названыя ў ёй тэрміны знаходжання ў краіне. Новыя правілы дазволяць Камісіі праводзіць рэгулярную ацэнку супрацоўніцтва па пытаннях вяртання ў дачыненні да краін, якія не ўваходзяць у ЕС. Пры неабходнасці Камісія сумесна з дзяржавамі-членамі зможа прыняць рашэнне аб абмежаваным прымяненні асобных палажэнняў Візавага кодэкса, у тым ліку тых, якія датычацца максімальнага тэрміну разгляду заявак, тэрміну дзеяння выдадзеных віз, памеру візавага збору і вызвалення ад выплаты падобных збораў асобных катэгорый падарожнікаў, напрыклад, дыпламатаў.

Павышэнне якасці праверак бяспекі

Увесну гэтага года Еўрапейская камісія прапануе ўнесці змены ў Візавую інфармацыйную сістэму – базу дадзеных, у якой захоўваюцца візавыя заўкі і біяграфічныя звесткі аб асобах, якія звярнуліся па візу. Рэформа накіравана на тое, каб дазволіць супрацоўнікам візавых і пагранічных службаў ажыццяўляць хуткія і эфектыўныя праверкі дадзеных асоб, якія звярнуліся па візу. Гэта таксама запоўніць яшчэ адзін інфармацыйны прабел на ўзроўні ЕС, дазволіўшы нацыянальным уладам карыстацца і абменьвацца інфармацыяй аб доўгатэрміновых візах і відах на жыхарства ў мэтах бяспекі і кіравання межамі.

Асноўныя палажэнні будуць прадугледжваць абавязковыя праверкі асоб, якія звярнуліся па візу, па адпаведных базах дадзеных у сферы бяспекі і міграцыі і меры па забеспячэнні поўнай сумяшчальнасці візавай інфармацыйнай сістэмы з агульнаеўрапейскімі базамі дадзеных, такімі як нядаўна створаная Сістэма ўезду-выезду, Шэнгенская інфармацыйная сістэма і Еўрапейская інфармацыйная сістэма крымінальных дасье, з дапамогай Адзінага пошукавага партала.

Абмеркаванні адносна лічбавай візы

Да канца 2018 года Еўрапейская камісія распачне папярэдняе даследаванне і пачне абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам і краінамі-членамі пытання аб тым, як перавесці працэдуру падачы заяўкі на візу ў лічбавую форму.

Дадатковая інфармацыя

Агульная візавая палітыка ЕС спрыяе ажыццяўленню паездак у ЕС з турыстычнымі мэтамі і ў інтарэсах бізнесу, садзейнічаючы эканоміцы і росту ЕС, кантактам паміж людзьмі і культурным абменам. Толькі ў 2016 годзе было выдадзена амаль 14 мільёнаў шэнгенскіх віз для ажыццяўлення кароткатэрміновых паездак (гл. апошнюю статыстыку па шэнгенскіх візах).

У цяперашні час грамадзянам 105 краін і ўтварэнняў, якія не ўваходзяць у ЕС, патрабуецца віза для паездкі ў Шэнгенскую прастору (поўны спіс тут). Як правіла, кароткатэрміновая віза, выдадзеная адной дзяржавай-членам Шэнгенскай прасторы, дазваляе яе ўладальніку здзяйсняць паездкі тэрмінам да 90 дзён ва ўсе 26 дзяржаў Шэнгенскага пагаднення на працягу любога 180-дзённага перыяду.

Пасля ўступлення ў сілу Візавага кодэкса ў 2010 годзе ўмовы, у якіх ажыццяўляецца візавая палітыка, карэнным чынам змяніліся. У апошнія гады ЕС сутыкаецца з новымі выклікамі ў сферы бяспекі і міграцыі. У верасні 2017 года Еўрапейская Камісія паведаміла, што прадставіць ідэі адносна таго, як мадэрнізаваць агульную візавую палітыку ЕС. Камісія пацвердзіла, што прапануе перагляд Візавага кодэкса ў рамках сваёй Працоўнай праграмы на 2018 год і адначасова з гэтым адкліча сваю папярэднюю прапанову па дадзеным пытанні.

У той жа час ЕС абнаўляе свае інфармацыйныя сістэмы для кіравання межамі, каб ліквідаваць інфармацыйныя прабелы і павысіць узровень унутранай бяспекі. Маючая адбыцца перабудова Візавай інфармацыйнай сістэмы – разам з нядаўнім укараненнем сістэмы ўезду-выезду і Еўрапейскай сістэмы інфармацыі і аўтарызацыі паездак (ETIAS) – стане чарговым крокам да забеспячэння поўнай сумяшчальнасці інфармацыйных сістэм ЕС.

Рэдакцыйныя раздзелы: