Human Rights & Democracy

Беларусь: Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з новым смяротным прысудам

Брусэль, 07/03/2020 - 11:13, UNIQUE ID: 200307_5
Statements by the Spokesperson

6 сакавіка 2020 г. Віктар Скрундзік быў асуджаны на смерць ў Беларусі Мінскім абласным судом.

Еўрапейскі саюз пацвярджае сваё рашучае непрыманне прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца найбольш жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем. Памылкі правасуддзя, непазбежныя ў любой судовай сістэме, становяцца незваротнымі.

Ва ўсім свеце існуе тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання: у 160 краінах не было ніводнага пакарання смерцю за апошнія 10 гадоў і больш. Калі б Беларусь замяніла існуючыя смяротныя прысуды і ўвяла мараторый на смяротнае пакаранне, гэта было б вельмі станоўчым першым крокам да яго адмены.