EU Global Strategy

Еўропа стала больш моцнай і бяспечнай дзякуючы хуткім і з'яднаным дзеянням у галіне знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі

19/06/2017 - 09:42
News stories

Праз год рэалізацыі агульнага бачання і плана дзеянняў Еўрапейскага саюза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі "мы бачым істотныя змены ў тым, як мы ажыццяўляем сумесную працу", і канкрэтныя вынікі, якія робяць Еўропу больш моцнай і бяспечнай, заявіла сёння высокі прадстаўнік Магерыні, прадстаўляючы першую штогадовую справаздачу аб глабальнай стратэгіі ЕС у Савеце па замежных справах.

Калі " год таму, многія прадказвалі "непазбежны" заняпад Еўрапейскага саюза", то зараз відавочна, што «Глабальная стратэгія паслужыла трамплінам для аднаўлення працэсу еўрапейскай інтэграцыі пасля брытанскага рэферэндуму [аб выхадзе з ЕС] ", сказала Магерыні. Дзякуючы агульнай палітычнай волі і выразнай стратэгіі у некаторых сферах "за апошнія дзесяць месяцаў было дасягнута больш, чым за апошнія дзесяць гадоў", дадала яна.

Перш за ўсё гэта датычыцца сферы абароны пасля стварэння еўрапейскага цэнтра кіравання місіямі ваенных інструктараў і дарадцаў і заснавання Еўрапейскага абароннага фонду. "Пастаяннае структураванае супрацоўніцтва" паміж некаторымі краінамі-членамі можа хутка стаць рэальнасцю.

Адначасова ў цяжкі год для міжнароднага супрацоўніцтва Глабальная стратэгія стала эфектыўнай пляцоўкай для таго, каб ЕС праявіў сябе як лідэр па важных для грамадзян Еўропы пытаннях, у тым ліку змяненне клімату, устойлівае развіццё, бяспека, прадухіленне канфліктаў, падтрыманне міру і глабальнае кіраванне. Цвёрдая прыхільнасць ЕС Парыжскаму пагадненню аб змяненні клімату, прыняцце першай агульнай палітыкі развіцця і паспяховае ажыццяўленне ўсебаковага партнёрства па пытаннях міграцыі з'яўляюцца прыкладамі ўсё больш шчыльнага і эфектыўнага супрацоўніцтва паміж членамі Саюза і з суседзямі ЕС і міжнароднымі партнёрамі, пачынаючы з Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У гэтых сферах, а таксама ў пытаннях урэгулявання крызісаў і барацьбы з тэрарызмам, ЕС таксама змяніў свой падыход і засяродзіўся ў большай ступені на прафілактыцы. Канцэпцыя "еўрапейскага шляху" мае на ўвазе, акрамя ўсяго іншага, што "калі мы хочам міру, мы павінны рыхтавацца да міру".

Поспех Глабальнай стратэгіі ЕС на працягу апошняга года гаворыць аб прызнанні ўсімі дзяржавамі-членамі ЕС "вельмі простай ісціны: у свеце гігантаў і глабальных праблем мы можам нешта змяніць толькі будзем захоўваць свой Саюз".

Дзякуючы гэтаму адзінству бачання і дзеянняў мы "паказалі нашым партнёрам, што ЕС будзе заставацца надзейнай глабальнай сілай і важным фактарам забеспячэння бяспекі", сказала высокі прадстаўнік.

 

Больш інфармацыі тут