Беларусь: сумесная заява Вялікабрытаніі, Еўрапейскага саюза, Канады і Злучаных Штатаў

21.06.2021

Мы з’яднаныя ў нашай глыбокай занепакоенасці з нагоды нападаў на правы чалавека, фундаментальныя свабоды і міжнароднае права, якія працягваюцца з боку рэжыму Лукашэнкі.

Сёння мы ажыццявілі скаардынаваныя санкцыйныя дзеянні ў адказ на прымусовую пасадку 23 траўня камерцыйнага рэйса авіякампаніі Ryanair, які ажыццяўляўся паміж дзвюма дзяржавамі-членамі ЕС, і на палітычна матываваны арышт журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі, а таксама на атаку на правы чалавека і асноўныя свабоды, якая працягваецца. Мы нязменна падтрымліваем дэмакратычныя памкненні народа Беларусі, якія падаўляюцца на працягу доўгага часу, і выступаем разам, каб прымусіць рэжым заплаціць за сваё абуральнае грэбаванне міжнароднымі абавязацельствамі.

Мы з'яднаныя ў закліку да рэжыму спыніць свае рэпрэсіўныя практыкі супраць уласнага народа. Мы расчараваныя тым, што рэжым вырашыў адмовіцца ад сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, прыхільнасці дэмакратычным прынцыпам і ўзаемадзеяння з міжнароднай супольнасцю. Мы таксама з'яднаныя ў сваім закліку да рэжыму Лукашэнкі аказваць садзейнічанне ў поўным аб'ёме ў рамках міжнародных расследаванняў падзей 23 траўня; неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных; выканаць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі ў рамках Маскоўскага механізму Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ); і пачаць ўсебаковы і сапраўдны палітычны дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пры садзейнічанні АБСЕ.

Nabila Massrali
Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 29 88093
+32 (0) 460 79 52 44
Peter Stano
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)460 75 45 53