Europe and Central Asia

Выступленне ад імя Высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага парламента, прысвечанае ўсё горшай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойству Рамана Бандарэнкі

Brussels, 26/11/2020 - 13:49, UNIQUE ID: 201126_69
HR/VP speeches

Янез Ленарчыч, Камісар па крызісным кіраванні

Спадар Старшыня, паважаныя дэпутаты Еўрапейскага парламента.

У апошнія тры месяцы мы сталі сведкамі беспрэцэдэнтных па маштабе рэпрэсій у Беларусі. Ясна, што [прэзідэнцкія] выбары [9 жніўня 2020 г.] не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, а ў Лукашэнкі няма дэмакратычнай легітымнасці. Беларускія ўлады не прынялі міжнародныя прапановы аб пасярэдніцтве, а сітуацыя з правамі чалавека працягвае пагаршацца.

Пасля выбараў было затрымана больш за 30 000 чалавек, больш за 100 чалавек прызнаны Еўрапейскім саюзам палітычнымі вязнямі. Задакументавана не менш за 500 выпадкаў катаванняў, і не менш за 4 чалавекі былі забіты. Апошні выпадак, як ужо многія ўзгадвалі, меў месца 12 лістапада, калі 31-гадовы Раман Бандарэнка памёр ад сур'ёзных траўм, атрыманых у выніку жорсткасці з боку прадстаўнікоў сілавых структур. Гэта яшчэ адзін ганебны вынік жорсткіх рэпрэсій, якія беларускія ўлады праводзяць у дачыненні да ўласнага народа, які мірна пратэстуе.

Як Еўрапейскі саюз, мы ўзначальваем міжнародныя дзеянні па абароне правоў чалавека і фундаментальных свабод у Беларусі.

Еўрапейскі саюз адыграў вядучую ролю ў прыняцці рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека, якая заклікае Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека сачыць за сітуацыяй у галіне правоў чалавека ў Беларусі і прадставіць у вуснай форме абноўленую інфармацыю пра сітуацыю, уключаючы рэкамендацыі, пасля чаго павінна быць падрыхтавана пісьмовая справаздача і павінен адбыцца інтэрактыўны дыялог на наступнай сесіі Савета ААН па правах чалавека.

Дзяржавы-члены Еўрапейскага саюза былі ў авангардзе ініцыятывы ў рамках АБСЕ па задзейнічанні Маскоўскага механізму для асвятлення парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і прадастаўлення рэкамендацый. Цяпер у сувязі з падрыхтаванай справаздачай і рэкамендацыямі павінны быць распачатыя дзеянні. Еўрапейскі саюз гатовы дапамагчы ў рэалізацыі гэтых рэкамендацый.

Не павінна быць беспакаранасці за такія парушэнні правоў чалавека, якія мы назіраем у Беларусі. Мы працягнем падтрымліваць мірных пратэстуючых і іх законныя заклікі да свабодных і справядлівых выбараў. Мы працягнем падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ. І мы таксама пачалі падрыхтоўчую працу над трэцім пакетам санкцый у дадатак да ўжо прынятых намі санкцый у дачыненні да 55 асоб, адказных за гвалтоўныя рэпрэсіі і фальсіфікацыі выбараў.

Нарэшце, што тычыцца так званага Акта Магніцкага, Еўрапейская камісія сваю працу зрабіла. Яна накіравала прапанову ў Савет ЕС.

Як было абвешчана ў Заключэнях Савета ад 12 кастрычніка, Еўрапейскі саюз таксама гатовы падтрымаць мірны дэмакратычны пераход з дапамогай розных інструментаў, уключаючы ўсёабдымны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

На заканчэнне дазвольце мне падзякаваць Еўрапейскі парламент за яго нястомную падтрымку дэмакратычнай барацьбы беларускага народа.

Спасылка на відэа: https://audiovisual.ec.europa.eu/en/video/I-199161