European Union External Action

Пры падтрымцы Еўрапейскага саюза СААЗ паставіла ў Беларусь кіслародныя маскі, апараты для высокопаточнай назальнай аксігенатэрапіі і экспрэс-тэсты для дапамогі краіне ў сувязі з COVID-19

27/04/2021 - 11:59
News stories

27 красавіка 2021 г., Мінск, Беларусь – Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі паставіў у Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання кіслародныя маскі з рэзервуарам, апараты для высокапаточнай назальнай аксігенатэрапіі і экспрэс-тэсты для дыягностыкі COVID-19. Абсталяванне на агульную суму 850 000 долараў ЗША закуплена і пастаўлена ў рамках праекта «Салідарнасць у імя здароўя», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і адпавядае ўсім патрабаванням СААЗ.

EU funded support delivered through WHO

5 482 кіслародныя маскі з рэзервуарам прызначаныя для рэспіраторнай падтрымкі пры каронавіруснай пнеўманіі ў кіслародазалежных пацыентаў з COVID-19.

160 апаратаў для высокапаточнай назальнай аксігенатэрапіі будуць выкарыстоўвацца для цяжкіх пацыентаў з COVID-19, якія маюць патрэбу ў неінвазіўнай рэспіраторнай падтрымцы.

20 000 экспрэс-тэстаў для дыягностыкі COVID-19 плануецца распаўсюдзіць у раённыя шпіталі, якія сутыкнуліся з праблемай дыягностыкі COVID-19 у пацыентаў з-за працяглага перыяду пацвяерджэння тэста альбо вялікай адлегласці да рэгіянальнай ПЦР-лабараторыі.

Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Пасол Дзірк Шубель і Прадстаўнік СААЗ у Беларусі доктар Масуд Дара перадалі прадметы медыцынскага прызначэння намесніку Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барысу Андрасюку ў рамках больш шырокага пакета дапамогі, накіраванага на садзейнічанне прадухіленню распаўсюджвання COVID-19 у краіне.

Пасол Еўрапейскага саюза Дзірк Шубель адзначыў: “Еўрапейскі саюз і дзяржавы, якія ўваходзяць у яго склад, падтрымліваюць грамадзян Рэспублікі Беларусь у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Сённяшняя пастаўка абсталявання – яшчэ адзін прыклад нашай падтрымкі і рашучасці рэагаваць на надзённыя патрэбы сістэмы аховы здароўя. Колькасць інфіцыраваных COVID-19 працягвае расці, як і патрэба ў гэтым абсталяванні. Мы працягнем у партнёрстве з СААЗ і іншымі міжнароднымі арганізацыямі аказваць неабходную дапамогу ў кантэксце ініцыятывы Еўрапейскага саюза “Салідарнасць у імя здароўя””.

Доктар Масуд Дара, спецыяльны срадстаўнік рэгіянальнага дырэктара СААЗ у Беларусі /кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі: “Атрыманыя дзякуючы Еўрапейскаму саюзу тэсты і абсталяванне дапамогуць кантраляваць распаўсюд каранавіруснай інфекцыі і аказаць неабходную дапамогу пацыентам, якія пакутуюць на COVID-19. СААЗ працягне працаваць з Рэспублікай Беларусь для дастаўкі неабходных матэрыялаў, абароны медыцынскага персаналу і пацыентаў, а таксама выратавання жыццяў падчас пандэміі COVID-19. Мы ўдзячныя ЕС за фінансаванне гэтай апошняй пастаўкі тэстаў і медыцынскіх прылад”.

Барыс Андрасюк, намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: "Ад імя Міністэрства аховы здароўя выказваю падзяку ЕС і СААЗ за фінансавую падтрымку, гуманітарную дапамогу і дадатковыя пастаўкі сродкаў індывідуальнай абароны. Дадзеная дапамога ў бліжэйшыя дзень-два будзе размеркавана і пастаўлена ў рэгіёны. Тыдзень таму мы абвясцілі аб пачатку так званай трэцяй хвалі каранавіруса, так што сапраўды гэтая дапамога вельмі своечасовая".

Пра праект

Ініцыятыва “Салідарнасьць у імя здароўя” фінансуецца Еўрапейскім саюзам у шасці краінах усходнееўрапейскага рэгіёну: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне. Яна накіравана на забеспячэнне эфектыўнага рэагавання на пандэмію COVID-19 і ўмацаванне патэнцыялу нацыянальных сістэм аховы здароўя па прадухіленні, падрыхтоўцы, выяўленні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя. Праект рэалізуецца Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ і краінавымі офісамі СААЗ у шчыльнай каардынацыі з прадстаўніцтвамі ЕС, нацыянальнымі ўладамі і партнёрамі па развіцці, у тым ліку ў сістэме Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Праект разлічаны на 2 гады: з 27 сакавіка 2020 па красавік 2022 гг.

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы: