Беларусь: Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з нагоды новых смяротных прысудаў

11.01.2020
Брусэль

10 студзеня 2020 года Магілёўскі абласны суд у Беларусі вынес два смяротныя прысуды братам Іллі і Станіславу Косцевым.Гэтыя два смяротныя прысуды дадаліся да трох смяротных прысудаў, вынесеных у 2019 годзе. Тры смяротныя прысуды былі выкананыя ў мінулым годзе, і цяпер ліст "смяротнікаў" складаецца з чатырох асобаў.

Са спасылкай на Высновы Савета ад 2016 года, у якіх асуджаецца прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі, Еўрапейскі саюз зноў выказвае рашучае непрыманне ўжывання найвышэйшай меры пакарання пры любых абставінах.Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжаючым годнасць пакараннем. Найвышэйшая мера пакарання таксама не дзейнічае як сродак стрымлівання злачынства. Памылкі правасуддзя робяцца непапраўнымі.Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў у Беларусі было б станоўчым першым крокам на шляху да адмены смяротнага пакарання.


Глядзіце таксама