European Union External Action

Заява Высокага прадстаўніка ЕС у Дзень правоў чалавека

Брусэль, 10/12/2019 - 15:35, UNIQUE ID: 191210_51
Statements on behalf of the EU

Заява Высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека,10 снежня 2019 года

Cёлета мы адзначаем 10-годдзе прыняцця Хартыі ЕС аб ​​асноўных правах і 30-годдзе Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Аднак рэалізацыя гэтых правоў дагэтуль ставіцца пад пытанне ва ўсім свеце. Часцей за ўсё парушаюцца правы менавіта дзяцей і маладых людзей: іх вымушаюць рабіцца бежанцамі або салдатамі, прымушаюць да працы ў раннім узросце ці супраць іх волі разлучаюць з сем'ямі. Грамадзяне многіх краін свету мабілізуюцца на абарону правоў чалавека. Праваабаронцы выходзяць на вуліцы з патрабаваннем забеспячэння іх правоў - грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных. У прыватнасці, усё больш актыўна выступае за свае правы і будучыню моладзь.

У свеце, які змяняецца, Еўрапейскі саюз застаецца самым рашучым прыхільнікам шматбаковай сістэмы - асновы заахвочвання і абароны правоў чалавека. Еўрапейскі саюз мае намер пашыраць ужо даўно ўзятыя на сябе абавязацельствы ў гэтай сферы, надаючы асаблівую ўвагу такім новым аспектам, як штучны інтэлект і змяненне клімату.

ЕС пацвярджае сваю рашучую гатоўнасць спрыяць поўнай рэалізацыі правоў усіх жанчын і дзяўчынак. Актывізацыя ролі ЕС у свеце ўжо спрыяла дасягненню важных поспехаў на ўзроўні Савета па правах чалавека і Генеральнай Асамблеі ААН у 2019 годзе. У прыватнасці, ЕС зрабіў свой унёсак у сферах правоў дзіцяці і свабоды рэлігіі і перакананняў. ЕС спрыяў дасягненню кансенсусу па праблемных сітуацыях з правамі чалавека ў КНДР, М'янме і Сірыі. Еўрапейскі саюз працягвае ўзаемадзейнічаць у сферы правоў чалавека з партнёрамі з ліку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, акадэмічных колаў, прыватнага сектара і многімі іншымі.

На Форуме ЕС-НДА, які адбыўся 3-4 снежня ў Брусэлі з удзелам каля 200 грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў абмяркоўвалася роля Еўрапейскага саюза ў забеспячэнні экалагічна справядлівай будучыні, і былі паспрацаваныя рэкамендацыі па прыняцці адрасных мер у гэтай сферы. Рацыянальнае кіраванне зямельнымі ды іншымі прыроднымі рэсурсамі з'яўляецца адной з найважнейшых задач сучаснасці. Еўрапейскі саюз прызнае важнасць працы праваабаронцаў, якую яны часта робяць у надзвычый цяжкіх умовах і церпяць шкоду. Еўрапейскі саюз заклікае ўсіх сваіх партнёраў даваць праваабаронцам магчымасць дзейнічаць у бяспечных і канструктыўных ўмовах, без перашкод і пачуцця неабароненасці.

Еўрапейскі саюз працягне абараняць, заахвочваць правы чалавека і спрыяць іх рэалізацыі ў супрацоўніцтве з усімі краінамі, арганізацыямі і асобамі, якія ўдзельнічаюць у выпрацоўцы эфектыўных ды інавацыйных адказаў на сённяшнія і будучыя выклікі. Мы шмат чаго дасягнулі, але неабходна зрабіць яшчэ значна больш.

Languages: