European Union External Action

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты

06/11/2019 - 13:09
News stories

Сёння, 6 лістапада, кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага саюза, Швейцарыі, Павераная ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, а таксама амбасадары ды іншыя калегі з місій краін Усходняга партнёрства, што працуюць у Беларусі, наведалі Курапаты. Для дыпламатаў, якія працуюць у Мінску, стала традыцыяй збірацца на Дзяды – той час, калі беларусы ўшаноўваюць памяць сваіх продкаў, каб наведаць такія месцы, як Курапаты і Трасцянец ды ушанаваць памяць пра трагічны лёс ахвяраў масавых дэпартацый і вынішчэння, учыненых таталітарнымі рэжымамі дваццатага стагоддзя.

Рэдакцыйныя раздзелы: