European Union External Action

Падтрымка развіцця прафесійнай журналістыкі і свабоднага руху інфармацыі ў Беларусі – Мясцовая публікацыя запрашэння да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў

09/04/2019 - 12:09
Навіны

EuropeAid/162368/DD/ACT/BY

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь запрашае да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага інструмента суседства.

З поўным тэкстам Дапаможніка для заяўнікаў можна будзе азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь (вул. Энгельса 34А/2, г. Мінск, Беларусь) і на вэб-старонцы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці.

Апошні тэрмін для падачы заявак – 8 ліпеня 2019 г.

Пытанні можна дасылаць электроннай поштай на адрас, пазначаны ніжэй, не пазней за 21 дні да крайняга тэрміну падачы канцэпцый праектаў.

Адрас электроннай пошты: delegation-belarus-calls@eeas.europa.eu

Рэдакцыйныя раздзелы: