European Union External Action

5-ты Саміт Усходняга партнёрства

24/11/2017 - 09:50
Навіны

5-ты Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Бруселі (Будынак "Еўропа") 24 лістапада 2017 года.

Кантакты для прэсы
Прэбен Aaман
Прадстаўнік
Старшыні Еўрапейскай Рады
+32 22815150
+32 476850543
 
Ален Таверыці
Супрацоўнік прэсавай службы
+32 22813684
+32 475635962

 

Інфармацыя для СМІ (на англійскай)

5-ты Саміт Усходняга партнёрства (УП) пройдзе ў Бруселі (Будынак "Еўропа") 24 лістапада 2017 года.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-членаў ЕС і шасці краін Усходняга партнёрства будуць разглядаць перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Яны таксама падвядуць вынікі працы ад часу апошняга саміту ў Рызе ў 2015 годзе, засяроджваючыся на прыкладах, якія ілюструюць рэальную карысць для грамадзян шасці краін Усходняга партнёрства.

Каб узмацніць арыентаваны на вынікі падыход да супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства, ЕС вызначыў 20 ключавых вынікаў, што мусяць быць дасягнутыя да 2020 году. Індыкатары па гэтых выніках павінны быць прынятыя на саміце ў Бруселі.

Для дасягнення гэтых вынікаў, супрацоўніцтва развіваецца ў чатырох ключавых прыярытэтных галінах, ўзгодненых на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў 2015 годзе:

  1. Больш моцная эканоміка: Эканамічнае развіццё і новыя рынкавыя магчымасці;
  2. Павышэнне эфектыўнасці кіравання: Умацаванне дзяржаўных інстытутаў і эфектыўнае кіраванне;
  3. Больш узаемазвязанасці: Умацаванне ўзаемасувязей, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і змена клімату;
  4. Больш моцнае грамадства: Мабільнасць і кантакты паміж людзьмі.

Структураванае ўзаемадзеянне з шырокім колам арганізацый грамадзянскай супольнасці спрыяе гендарнай роўнасці і недыскрымінацыі, пры гэтым ва ўсіх сферах распрацоўваюцца больш дакладныя і індывідуальныя стратэгіі камунікацыі.

  1. 20 ключавых вынікаў да 2020 года: Працуем на рэальныя вынікі для грамадзян
  2. ФАКТЫ І ЛІЧБЫ ПРА АДНОСІНЫ ЕС І БЕЛАРУСІ
  3. ЕС дапамагае бізнесу ў Беларусі расці

Ключавыя паралельныя мерапрыемствы

Усходняе партнёрства ідзе шырэй адносін паміж урадамі. Маладыя людзі, мясцовыя ўлады, грамадзянская супольнасць, СМІ, бізнес і іншыя зацікаўленыя бакі шчыльна задзейнічаныя ў правядзенне паралельных мерапрыемстваў.

Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў кантэксце саміту на працягу ўсяго года ў партнёрстве з эстонскім старшынства ў Радзе ЕС.

  • 3-ці Форум моладзі Усходняга партнёрства адбыўся 22-23 чэрвеня 2017 года ў Варшаве. 300 удзельнікаў абмеркавалі пытанні актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўцягвання моладзі ў працэс прыняцця рашэнняў. Яны прынялі шэраг рэкамендацый па моладзевай палітыцы.

Форум моладзі Усходняга партнёрства

Рэкамендацыі з 3-га Форуму моладзі Усходняга партнёрства (на англійскай)

  • Канферэнцыя рэгіянальных і мясцовых уладаў Усходняга партнёрства (CORLEAP) 12 верасня правяла сваю штогадовую сустрэчу ў Бруселі. Мерапрыемства засяродзілася на важнасці паглыблення сувязей з мясцовымі органамі ўлады ў краінах Усходняга партнёрства.

Канферэнцыя рэгіянальных і мясцовых уладаў

  • 2-гі Медыя-форум Усходняга партнёрства адбыўся 13 верасня 2017 года ў Кіеве. Канферэнцыя засяродзілася на патрэбах ў сферы развіцця СМІ і выкліках прафесійнай журналістыкі ў сучасную эпоху. На мерапрыемства сабралася больш за 350 удзельнікаў, што пацвярджае маштаб праблем са свабодай выказвання, з якімі сутыкаюцца СМІ.

Медыя-форум Усходняга партнёрства

  • Канферэнцыя УП па электронным партнёрстве адбылася 4 кастрычніка 2017 года ў Таліне.

Гэтае мерапрыемства засяродзілася на станоўчых выніках развіцця электроннага кіравання ў краінах Усходняга партнёрства. Удзельнікі таксама прааналізавалі сітуацыю ў рэгіёне і абмеркавалі шляхі наперад. Да гэтай падзеі быў падрыхтаваны даклад пра бяспеку ў кіберпрасторы і электронную дэмакратыю ў краінах Усходняга партнёрства.

Канферэнцыя па электронным партнёрстве УП  

Агляд сітуацыі: бяспека і абарона кіберпрасторы і электроннай дэмакратыі ў краінах Усходняга партнёрства (на англійскай)

  • Моладзевая канферэнцыя ЕС адбылася з 23 па 26 кастрычніка 2017 года ў Таліне. Упершыню ў ёй прынялі ўдзел 12 маладых людзей з краін УП. Яны далучыліся да прыкладна 250 прадстаўнікоў еўрапейскай моладзі і палітыкаў, каб вызначыць праблемы, што насамрэч турбуюць маладых людзей у Еўропе, і задумацца пра крокі, якія можна зрабіць для іх вырашэння.

 Моладзевая канферэнцыя ЕС

  • Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства адбылася 25-26 кастрычніка 2017 года супольна з 9-й штогадовай Асамблеяй Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Мерапрыемства засяродзілася на пытаннях узаемадачыненняў паміж урадамі і грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнага кіравання, барацьбы з дэзінфармацыяй і развіцця электронных рашэнняў.

Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

9-я штогадовая Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

 

  • Бізнес-форум Усходняга партнёрства 26-27 кастрычніка 2017 года ў Таліне. Удзельнікі абмеркавалі шляхі пераасэнсавання працэсаў кіравання і стварэння асноў для лічбавай эканомікі. Дыскусіі таксама засяродзіліся на трансмежавым гандлі, лагістыцы, электроннай камерцыі і фінансаванні міжнароднага бізнесу. Больш за 500 бізнес-лідараў, урадавых чыноўнікаў, палітыкаў з ЕС і краін Усходняга партнёрства прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

У рамках гэтага мерапрыемства было падпісана пагадненне паміж ЕС і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ). Гэта дазволіць ЕІБ пачаць выдаваць свае першыя мясцовыя валютныя крэдыты ва Украіне. ЕІБ і Еўрапейскі інвестыцыйны фонд (ЕІФ) таксама дадаткова падпішуць тры падтрыманыя ЕС пагадненні аб гарантыях з мясцовымі банкамі. Мэта – адказаць на пільныя патрэбы грузінскага, малдаўскага і ўкраінскага бізнесу.

Бізнес-Форум Усходняга партнёрства

 

Усходняе партнёрства: тлумачэнне

Усходняе партнёрства (УП) - гэта сумесная ініцыятыва з удзелам ЕС, яго дзяржаў-членаў і шасці ўсходніх партнёраў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.

Еўрапейская палітыка добрасуседства (ЕПД) была распрацаваная ў якасці асновы для адносін з суседнімі краінамі ЕС у 2004 годзе. Усходняе партнёрства (УП) было створанае ў якасці адмысловага ўсходняга вымярэння ЕПД, якое мае як двухбаковы, так і шматбаковы складнікі.

Агульныя рамкі, якія рэгулююць адносіны паміж ЕС і шасцю ўсходнімі партнёрамі, вызначаюцца праз адпаведныя двухбаковыя пагадненні, такія, як Пагадненне аб асацыяцыі, а таксама Парадку дня асацыяцыі і прыярытэты партнёрства.

Пагадненні аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю (AA/DCFTAs), заключаныя у 2014 годзе, паднялі адносіны паміж ЕС і Грузіяй, Малдовай і Украінай на новы ўзровень. Пагадненні накіраваныя на ўмацаванне палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі. Яны цягнуць за сабой значныя рэформы, скіраваныя на забеспячэнне збліжэння краін-партнёраў з ЕС шляхам прывядзення іх заканадаўства і стандартаў ў адпаведнасць з заканадаўствам і стандартамі ЕС. Самае галоўнае, яны маюць на мэце адчувальнае паляпшэнне ўзроўню жыцця грамадзян. Яскравым прыкладам гэтага з'яўляецца лібералізацыя візавага рэжыму, якая ўступіла ў сілу для Грузіі і Украіны ў 2017 годзе – у дадатак да Рэспублікі Малдовы ў 2014 годзе.

У выніку перагляду еўрапейскай палітыкі суседства ў 2015 годзе, які зрабіў ўпор на зацікаўленасці ва ўдзеле і дыферэнцыяцыю палітыкі, у дачыненні да Арменіі, Азербайджана і Беларусі быў выпрацаваны індывідуальны падыход. У прыватнасці, новае ўсёабдымнае і пашыранае пагадненне аб партнёрстве было заключана з Арменіяй, згодна з якім палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва з ЕС будзе прымаць пад увагу іншыя міжнародныя абавязацельствы гэтай краіны. ЕС таксама вядзе перамовы аб заключэнні новага рамачнага пагаднення з Азербайджанам, каб лепш адлюстроўваць нашы інтарэсы і каштоўнасці. З Беларуссю ЕС паглыбляе крытычную ўцягнутасць у ажыццяўленне старанна вывераных ўзаемных крокаў.

 

Фінансавае супрацоўніцтва

У перыяд 2014-2020 Еўрапейскі інструмент суседства (ENI) з'яўляецца ключавым фінансавым інструментам ЕС для супрацоўніцтва з краінамі Усходняга партнёрства. З 2014 па 2017, краіны-партнёры атрымалі падтрымку на 2, 8 млрд еўра з фондаў ЕС.

Для забеспячэння рэалізацыі прыярытэтаў палітыкі Усходняга партнёрства, пры шырокім удзеле ЕС, яго дзяржаў-членаў і шасці краін-партнёраў, была распрацаваная шматгадовая праграмы дапамогі на перыяд 2017/2018-2020. Праграма функцыянуе як план дзейнасці да 2020 года і ахоплівае чатыры прыярытэтныя напрамкі Усходняга партнёрства.

Больш падрабязная інфармацыя аб саміце Усходняга партнёрства на англійскай мове даступная тут