European Union External Action

Пастаяннае структурнае супрацоўніцтва ў галіне абароны можа стартаваць да канца 2017

08/09/2017 - 14:53
Навіны

Кансенсус з боку ўсіх дзяржаў-членаў ЕС па пытанні арганізацыі Пастаяннага структурнага супрацоўніцтва (PESCO) ў галіне абароны можа прывесці да прыняцця юрыдычнага рашэння ўжо ў снежні гэтага года, пры гэтым 30 рэальных праектаў па супрацоўніцтве паміж краінамі цяпер знаходзяцца ў стадыі ўзгаднення.

Па выніках нефармальнай сустрэчы ў Таліне 7 верасня, якая прайшла пад старшынствам Эстоніі, міністры абароны Еўрапейскага саюза прыйшлі да поўнага ўзаемаразумення па пытанні развіцця Пастаяннага структурнага супрацоўніцтва у галіне абароны, якое, магчыма, афіцыйна стартуе ўжо да канца года.

«Сёння мы дасягнулі поўнага ўзаемаразумення па асноўных аспектах арганізацыі Пастаяннага структурнага супрацоўніцтва», - адзначыла высокі прадстаўнік ЕС Федэрыка Магерыні у сваім выступе пасля заканчэння сустрэчы. Паводле яе слоў, міністры цалкам падтрымалі прапановы адносна запуску механізму шчыльнага супрацоўніцтва і дэталёвага спісу агульных інвестыцыйных абавязацельстваў, якія забяспечаць аператыўную гатоўнасць і функцыянальнасць.
Да канца верасня міністры павінны будуць «падрыхтаваць спіс абавязацельстваў», каб да сярэдзіны кастрычніка прадставіць высокаму прадстаўніку і Савету ЕС «праект агульнай дэкларацыі інтарэсаў дзяржаў-членаў ЕС" у рамках Пастаяннага структурнага супрацоўніцтва ў галіне абароны.

«У адпаведнасці з нашымі дамоўленасцямі па выніках Дэкларацыі будзе прынята афіцыйнае прававое рашэнне, на абмеркаванне якога адведзена тры месяцы». У адпаведнасці з такім графікам PESCO будзе запушчана ў ЕС да канца снежня, заявіла Магерыні.

Гэта дазволіць зацікаўленым дзяржавам-членам ЕС удзельнічаць на добраахвотных пачатках ў Пастаянным структурным супрацоўніцтве ў Галіне абароны, ухваленым Саветам.

Па словах Вярхоўнага Прадстаўніка ЕС, такіх імклівых поспехаў удалося дасягнуць дзякуючы «цудоўнай каманднай працы» ўсіх дзяржаў-членаў ЕС і Еўрапейскіх ведамстваў на працягу апошняга года. Магерыні патлумачыла, што ў ЕС ужо разглядаюцца 30 праектаў, рэалізацыя якіх плануецца ў рамках механізму PESCO, што сведчыць аб вялікім энтузіязме ўдзельнікаў.

Па словах Магерыні, агульная прыхільнасць дзяржаў-членаў ЕС выяўляецца ў высокіх памкненнях і сумеснай ўцягнутасці ў справу дасягнення ўсёабдымнага прагрэсу. «Па тым, як адбывалася абмеркаванне і якую падрыхтоўчую работу мы прарабілі, бачна значная, - калі не адзінадушная, - гатоўнасць дзяржаў-членаў ЕС ўдзельнічаць» у PESCO.

Высокі прадстаўнік ЕС падкрэсліла, што інвестыцыйнае партнёрства з'яўляецца мэтай PESCO не ў меншай, а, можа быць, нават і ў большай ступені, чым абароннае. «Мы прапануем платформу для сумесных інвестыцый і праектаў, дзякуючы чаму стане магчымым пераадолець расцярушанасць, якой характарызуецца бягучае становішча абароннай прамысловасці ў Еўропе. У гэтай сувязі сектар еўрапейскай абароннай прамысловасці зможа стаць буйным іграком у глабальным маштабе, а Еўрапейскі саюз зможа забяспечыць надзейную глабальную абарону».