European Union External Action

Смяротны прысуд у Беларусі

Bruxelles, 29/12/2016 - 11:34, UNIQUE ID: 161229_3
Statements by the Spokesperson

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі са смяротным прысудам у Беларусі

Заява Прэс-сакратара ў сувязі са смяротным прысудам у Беларусі

Яшчэ адзін смяротны прысуд, спадару Кірылу Казачаку, быў вынесены ў Беларусі на гэтым тыдні.

Гэты прысуд, як і пакаранне смерцю чатырох чалавек раней у гэтым годзе, супярэчыць абавязацельствам, што ўзялі на сябе ўлады Беларусі, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнай кары.

Еўрапейскі саюз выступае супраць вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках. Яна не здольная стрымліваць злачыннасць і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці.

Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе найвышэйшую меру пакарання, далучыцца да глабальнага мараторыю на прымяненне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе адмены.

Крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.


 

Дадатковая інфармацыя:

Maja Kocijancic +32 (0) 498 984 425 - +32 (0) 2 298 65 70 - Maja.Kocijancic@ec.europa.eu - @MajaEUspox
Nabila Massrali +32 (0) 460 75 41 75 - +32 (0) 2 29 69218 - Nabila.Massrali@ec.europa.eu - @NabilaEUspox
Adam Kaznowski +32 (0) - 460 76 80 88 - +32 (0) 2 298 93 59 - Adam.KAZNOWSKI@ec.europa.eu