European Union External Action

Беларусь: заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з нагоды верагоднага пакарання смерцю

Brussels, 17/06/2021 - 13:07, UNIQUE ID: 210617_7
Statements by the Spokesperson

Еўрапейскі саюз дзякуючы дадзеным аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі «Вясна» даведаўся, што сваяку Віктара Паўлава, асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі, нядаўна адмовілі ў інфармацыі пра яго месцазнаходжанне. У такіх выпадках у мінулым адмова сваякам у своечасовым інфармаванні сведчыла пра тое, што смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананнe ў таямніцы аўтарытарным рэжымам у Беларусі –  адзінай еўрапейскай краіне, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне.

Неабходна пакласці канец сакрэтнасці пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі, і Еўрапейскі саюз нагадвае аб сваім беззваротным непрыманні прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне – гэта жорсткае і бесчалавечнае пакаранне, якое не служыць фактарам стрымлівання злачыннасці і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.