European Union External Action

Беларусь: заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з вынясеннем прысуду Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну

Brussels, 03/03/2021 - 14:26, UNIQUE ID: 210303_16
Statements by the Spokesperson

2 сакавіка журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч і доктар Арцём Сарокін былі асуджаныя па выніках закрытага судовага разбіральніцтва да шасці месяцаў і двух гадоў пазбаўлення волі адпаведна за сваю ролю ў раскрыцці сапраўднай прычыны смерці Рамана Бандарэнкі. Згодна з вартымі даверу паведамленнямі, спадар Бандарэнка быў ганебна збіты да смерці 11 лістапада 2020 года асобамі, звязанымі з праваахоўнымі органамі. Вінаватыя не былі прыцягнуты да адказнасці.

Занадта доўга беларусы былі пазбаўлены сваіх фундаментальных свабод, уключаючы свабоду выказвання і інфармацыі, а таксама самых асноўных правоў, такіх як права на празрыстае і справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэтыя парушэнні непрымальныя і супярэчаць міжнародным абавязацельствам Беларусі па захаванні правоў чалавека. ЕС будзе працягваць падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненні да дэмакратыі і павагі фундаментальных свабод. Еўрапейскі саюз працягне актыўна падтрымліваць намаганні, накіраваныя на збор доказаў катаванняў і рэпрэсій у Беларусі і прыцягненне вінаватых да адказнасці.