European Union External Action

Беларусь: выказванні для прэсы Высокага прадстаўніка Жазэпа Барэля падчас прэзентацыі сумеснага паведамлення па Беларусі

Strasbourg, 23/11/2021 - 21:10, UNIQUE ID: 211123_21
Remarks

Як ужо сказаў мой калега Намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Маргарыціс Схінас, сёння мы прынялі Сумеснае паведамленне аб супрацьдзеянні гібрыднай атацы беларускага рэжыму.

Гэта дзеянне, зрэжысіраванае дзяржавай. Падман людзей і выкарыстанне іх супраць бяспекі еўрапейскіх межаў, завабліванне іх у пастку, у якой гэтыя людзі пакутуюць. Мы павінны абараняць еўрапейскія межы, мы павінны перакрыць паток людзей, якія прыбываюць у Беларусь і з Беларусі да межаў, і мы павінны дапамагчы ім, таму што ў рэшце рэшт гэта людзі, у іх ёсць свае правы, і ім трэба аказваць гуманітарную дапамогу, а таксама дапамагаць з іх вяртаннем.

Фактычна, усё пачалося не некалькі тыдняў раней. Усё пачалося ў жніўні. У жніўні мінулага года краіны Балтыі сталі адчуваць вялікі ціск на сваіх межах, але затым нам удалося пераканаць іракскія ўлады спыніць паток і забараніць палёты з Багдаду ў Мінск.

На нейкі час надыйшло зацішша, але адразу пасля гэтага, два-тры тыдні таму, палёты аднавіліся з больш чым 20 краін, намаганнямі многіх авіякампаній, і раптоўна неверагодная колькасць рэйсаў стала перавозіць людзей, якія атрымалі ілжывае абяцанне аб свабодным праездзе ў Еўропу. А потым здарылася тое, аб чым вы ўсё ведаеце. Як я ўжо сказаў, гэта было відавочна арганізавана беларускім рэжымам.

Мы прыкладаем дыпламатычныя намаганні, каб скараціць гэты паток, у апошнія дні з дапамогай Намесніка старшыні Маргарыціса Схінаса, які шмат зрабіў для таго, каб пераканаць краіны транзіту і паходжання спыніць гэтыя палёты. Ёсць яшчэ праца, якую трэба прарабіць, але на дадзены момант я думаю, мы можам лічыць, што паток узяты пад кантроль, прыток пад кантролем.

Я размаўляю з вамі з Душанбэ, сталіцы Таджыкістана, дзе я старшыняваў на Міністэрскай сустрэчы з краінамі Цэнтральнай Азіі. Вядома, гэтае пытанне было на парадку дня, і я сустрэў вельмі добры водгук на нашу просьбу, як і ўсюды.

На сустрэчы Савета па замежных справах мы прынялі новы пакет санкцый супраць беларускіх уладаў і іншых суб'ектаў. І мы гатовы прыняць дадатковыя санкцыі супраць усіх, хто ўдзельнічае ў гэтай перапраўцы людзей: авіякампаній, аэрапортаў, турыстычных бюро. Хто б гэта ні быў.

Але зараз галоўная праблема не ў прытоку. Праблема ў тым, каб паклапаціцца пра гэтых людзей, і для гэтага я некалькі разоў размаўляў з міністрам замежных справаў Беларусі. Мы падтрымліваем кантакт на тэхнічным узроўні, і тэхнічная група нашых прадстаўнікоў з Камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў працуе разам з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый, а таксама з уладамі Беларусі, каб ажыццяўляць каардынацыю і падрыхтоўку да вяртання.

Некалькі сотняў мігрантаў ужо вярнуліся ў Багдад, і іншым давядзецца рушыць услед за імі. А пакуль мы мусім аказваць гуманітарную дапамогу. У сапраўдны момант гуманітарная дапамога прадастаўляецца арганізацыямі сістэмы ААН і многімі няўрадавымі арганізацыямі, і я думаю, што ў бліжэйшыя дні мы можам лічыць, што сітуацыя стане больш, скажам так, "нармальнай". Тут няма нічога нармальнага.

Некалькі соцень мігрантаў ужо вярнуліся ў Багдад, і іншым давядзецца рушыць услед за імі. А пакуль мы мусім аказваць гуманітарную дапамогу. У цяперашні момант гуманітарная дапамога прадастаўляецца арганізацыямі сістэмы ААН і многімі няўрадавымі арганізацыямі, і я думаю, што ў бліжэйшыя дні мы можам лічыць, што сітуацыя стане больш, скажам так, "нармальнай". Тут няма нічога нармальнага.

Ідзе вялікая аперацыя па дэзінфармацыі. Людзям кажуць, што яны могуць свабодна патрапіць у Еўропу. Мы процідзейнічаем гэтай кампаніі дэзінфармацыі з дапамогай інфармацыйных кампаній, якія праводзяцца нашымі прадстаўніцтвамі ў многіх краінах, у рамках якіх людзям тлумачаць: "Не трапіцеся ў гэтую пастку, не плаціце грошы за падарожжа ў нікуды, не рызыкуйце, яны вас падманваюць".

Некалькі краін актыўна супрацоўнічалі з намі, і я думаю, што калі Лукашэнка хацеў аказаць на нас ціск, каб прымусіць нас адмяніць санкцыі, ён прайграў у гэтай гульні, таму што тое, што ён атрымаў,– гэта новы раунд санкцый. І цяпер яму давядзецца ўнесці свой уклад і паклапаціцца аб гэтых людзях, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, каб забяспечыць годнае абыходжанне з імі і, у магчымы момант, вярнуць іх у свае дамы.

Я лічу, што вельмі важна быць гатовым да такіх падзеяў. Гэта тое, што мы зараз называем гібрыднымі нападамі. Мы захавалі адзінства, выкарыстоўваючы ўсе інструменты, якія ёсць у нашым распараджэнні: санкцыі, дыпламатычную дзейнасць, кантакты з транспартнымі суб'ектамі, краінамі паходжання і транзіту. І мы павінны працягваць працаваць разам, каб кантраляваць гэтую сітуацыю.

Дзякуй.  

Спасылка на відэа: https://audiovisual.ec.europa.eu/en/video/I-214470  

Пытанні і адказы:

Пытанне: Што тычыцца прадастаўлення грошай для падтрымкі добраахвотнага вяртання з Беларусі ў краіны паходжання, ці не маглі б Вы больш падрабязна спыніцца на тым, у якой ступені гэта будзе азначаць супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі? Мяркую, што для ажыццяўленьня гэтых вяртанняў зь Беларусі спатрэбіцца нейкае супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.

Я хачу падкрэсліць, што няма ніякай здзелкі і перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, і няма нічога, што магло б нагадваць якое-небудзь прызнанне дэ-факта. Іншая справа, што мы павінны трымаць каналы камунікацый акрытымі. Я асабіста двойчы размаўляў з міністрам замежных справаў Беларусі. Высокапастаўленыя службовыя асобы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў звязаліся з яго намеснікам пасля нашай тэлеканферэнцыі. І зараз невялікая група, якая складаецца з прадстаўнікоў Камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, едзе ў Мінск, каб правесці не перамовы, а тэхнічную ацэнку патрэб, якія неабходна задаволіць для спрашчэння рэпатрыяцыі, у супрацоўніцтве з установамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Гэтую місію трэба ўспрымаць як накіраваную на ацэнку патрэб і прыняцце рашэнняў аб супрацоўніцтве ў працэсе рэпатрыяцыі. Але гэта ня мае нічога агульнага з прызнаньнем, гэта ня мае нічога агульнага з перамовамі.

Спасылка на відэа: https://audiovisual.ec.europa.eu/en/video/I-214474

Аўтару