European Union External Action

Савет па замежных справах абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі, на мяжы ЕС

17/11/2021 - 11:37
News stories

Падчас пасяджэння Савета ЕС па замежных справах міністры абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і пытанне падштурхоўвання мігрантаў да межаў Еўрапейскага саюза ў спланаванай спробе прымусіць іх пранікнуць у ЕС нелегальна.

Савет аднадушна выступіў супраць гібрыднай агрэсіі, якая працягваецца ў дачыненні да ЕС.

«Мы разглядаем усе магчымыя варыянты таго, як перашкодзіць рэжыму атакаваць нас і ўласнае насельніцтва, і мы дамовіліся пашырыць сферу дзеяння рэжыму санкцыяў у дачыненні да Беларусі. З гэтага часу мы зможам накласці санкцыі на большую колькасць асоб за іх дзейнасць па арганізацыі пералётаў для людзей, якія накіроўваюцца з некалькіх краін у Беларусь, а адтуль – да межаў ЕС. Мы таксама дамовіліся аб прыняцці пятага пакета санкцый, праца над якім будзе завершана ў бліжэйшыя дні», – заявіў Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Затым Высокі прадстаўнік праінфармаваў міністраў аб кантактных мерах, якія прымаюцца ім для таго, каб паспрабаваць пераканаць Мінск спыніць выкарыстанне міграцыі ў палітычных мэтах.

Высокі прадстаўнік падкрэсліў поўную адказнасць Беларусі за штучнае стварэнне патоку мігрантаў і растлумачыў, што ЕС будзе дзейнічаць сумесна з міжнароднымі арганізацыямі, такімі як ААН, для забеспячэння аказання гуманітарнай дапамогі тым, хто мае патрэбу.

Дыялог будзе адноўлены, калі рэжым Лукашэнкі спыніць парушэнні і пачне паважаць правы свайго ўласнага народа.

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы:

Аўтару