Беларусь: Сумесная заява Высокага прадстаўніка ЕС/віцэ-прэзідэнта Каі Калас і Камісара Кос з нагоды 5-й гадавіны фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў

09.08.2025
Брусэль
EEAS Press Team

Рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, непрымальныя і павінны спыніцца.

Прайшло пяць гадоў з дня сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сотні тысяч людзей мірна выступілі ў абарону дэмакратыі, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нядаўна вызваленыя палітычныя зняволеныя падзяліліся жахлівымі гісторыямі катаванняў. Некаторыя палітычныя зняволеныя выйшлі на волю, але больш як 1000 па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні ў жорсткіх умовах.

Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і ўвайсці ў інклюзіўны нацыянальны дыялог. Разгром грамадзянскай супольнасці, што працягваецца, павінны спыніцца. Беларусь таксама павінна спыніць падтрымку незаконнай вайны Расіі супраць Украіны.

Мы поўнасцю салідарныя з народам Беларусі. З 2020 года ЕС мабілізаваў 170 мільёнаў еўра на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, незалежных СМІ і ахвяр рэпрэсій і будзе працягваць уводзіць санкцыі ў дачыненні да тых, хто падаўляе дэмакратыю і парушае правы чалавека.

ЕС будзе падтрымліваць народ Беларусі на яго шляху да дэмакратыі столькі, сколькі спатрэбіцца.

Anitta Hipper
Lead Spokesperson for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0) 2 298 56 91
+32 (0) 460 76 14 21
Pedro FONSECA MONIZ
Press Officer for Foreign Affairs and Security Policy
+32 (0)2 291 38 76
+32 (0)460 76 14 96