Vanuatu and the EU

У 2020 годзе ЕC зноў пацвердзіў сваю пазіцыю найбуйнейшага ў свеце донара дапамогі

19/04/2021 - 10:13
News stories

У 2020 годзе аб'ём афіцыйнай дапамогі ў мэтах развіцця, прадстаўленай краінам-партнёрам Еўрапейскім саюзам і яго 27 дзяржавамі, значна павялічыўся, дасягнуўшы 66,8 млрд еўра. Такія папярэднія дадзеныя апублікаваў 13 красавіка 2021 года Камітэт садзейнічання развіццю Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. У параўнанні з 2019 годам аб'ём калектыўнай афіцыйнай дапамогі ў мэтах развіцця, прадстаўленай ЕС, павялічыўся на 8,9 мільярда еўра (ці на 15%) у намінальным выражэнни. Такім чынам, Еўрапейскі саюз і яго краіны захавалі за сабой пазіцыю найбуйнейшага ў свеце донара дапамогі, прадаставіўшы 46% агульнасусветнага аб'ёма дапамогі.

У адказ на пандэмію каранавірускай інфекцыі ЕС, яго краіны-члены і еўрапейскія фінансавыя інстытуты, сумесна з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, аб'ядналі свае фінансавыя рэсурсы ў рамках ініцыятывы Team Europe.

Член Еўрапейскай Камісіі па міжнародных партнёрствах Юта Урпілайнен сказала: «У рамках ініцыятывы Team Europe мы значна павялічылі свой уклад у афіцыйную дапамогу ў мэтах развіцця ў параўнанні з мінулым годам. Гэта надзвычай важна ў часы, калі так шмат людзей у краінах-партнёрах сутыкаюцца з сур'ёзнымі выклікамі ў сферы аховы здароўя, эканамічнымі і сацыяльнымі праблемамі, якія звязаны з выкліканым COVID-19 крызісам».

Інфармацыя для даведкі

Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця – гэта ўрадавая дапамога, прызначаная для садзейнічання эканамічнаму развіццю і забеспячэння дабрабыту дзяржаў, якія маюць найбольшую патрэбу, асабліва найменш развітых краін. Яна мае на ўвазе прадастаўленне матэрыяльных рэсурсаў дзяржавай-донарам у мэтах заахвочвання эканамічнага развіцця краіны-атрымальніка і дабрабыту яе грамадзян. Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця можа пералічвацца ўраду краіны-атрымальніка наўпрост альбо праз іншыя арганізацыі. Вялікая частка такой дапамогі прадастаўляецца ў выглядзе грантаў.

Больш падрабязна (на англійскай мове):

Team Europe increased Official Development Assistance to €66.8 billion as the world's leading donor in 2020 (прэс-рэліз Еўрапейскай камісіі ад 13 красавіка 2021 г.)