Southern African Development Community (SADC)

Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця: супольная заява Высокага Прадстаўніка, намесніка Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэпа Барэля і Камісара Марыі Габрыэль

Brussels, 20/05/2020 - 12:17, UNIQUE ID: 200520_5
Joint Statements

У Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця мы святкуем культурную разнастайнасць у Еўрапейским саюзе і падкрэсліваем яе важнасць для развіцця дыялогу і павагі паміж людзьмі ва ўсім свеце. Еўропа – гэта мазаіка разнастайнасці, сфармаваная шматвекавымі абменамі паміж рознымі народамі, мовамі і культурамі.

ЕС уцягнуты ў справу абароны разнастайнасці культурнага выражэння і традыцый па ўсім свеце. Культура і крэатыўныя індустрыі – гэта рухавік нашага культурнага жыцця. Нягледзячы на тое, што пандэмія каранавіруса нанесла жорсткі ўдар па культурнай і творчай сферы, Еўрапейскі саюз зноў пацвярджае важнасць дынамічнай культурнай індустрыі для грамадства. Ініцыятывы ЕС, такія як «Культурныя сталіцы Еўропы», Erasmus+ і «Крэатыўная Еўропа», сталі асабліва важнымі ў гэтым кантэксце.

ЕС бярэ актыўны ўдзел у развіцці міжнародных культурных адносін, рэалізуючы праграмы ў падтрымку галін культуры яго краін-партнёраў. Ён таксама спрыяе культурнаму супрацоўніцтву, паколькі яно робіць значны ўклад у міжкультурны дыялог, прадухіленне канфліктаў, замірэнне і ўстойлівасць, з'яўляючыся бар'ерам супраць нецярпімасці і гвалтоўнага экстрэмізму.

З дапамогай пілотнага праекту "Еўрапейскія дамы культуры" ЕС тэстуе інавацыйныя мадэлі і практыкі супрацоўніцтва ў краінах-партнёрах для стварэння прастор (фізічных ці лічбавых, пастаянных ці часовых) для культурнага абмену, супольнай крэатыўнай дзейнасці і наладжвання кантактаў паміж людзьмі.

Культурная спадчына ўяўляе сабой адно з самых багатых выражэнняў нашай культурнай разнастайнасці. Нам варта памятаць, што гэта неўзнаўляльная, незаменная агульная каштоўнасць, якая часта знаходзіцца пад пагрозай з прычыны экалагічных выклікаў, канфліктаў, занядбання ці разбурэння. У рамках Канвенцыі ЮНЭСКА аб ахове і заахвочанні разнастайнасці форм культурнага самавыражэння ад 2005 года ЕС працягне сваю дзейнасць па абароне аб'ектаў культурнай спадчыны і змаганні з незаконным гандлем культурнымі аб'ектамі.

Культурная разнастайнасць заахвочвае інавацыйную дзейнасць і фармаванне новага мыслення. Менавіта дзякуючы культурнай разнастайнасці Еўропа змагла на працягу стагоддзяў адаптавацца да свету, які змяняецца. ЕС і яго дзяржавы-члены адданыя падтрымцы і абароне разнастайнасці культур, прадастаўляючы магчымасці для культурнага абмену, супрацоўніцтва і творчасці. Культура ляжыць у аснове прагрэсу: яна можа сыграць сапраўды ключавую ролю пасля сканчэння цяперашняга крызісу.

Рэдакцыйныя раздзелы: