«Крызісныя сітуацыі, такія як пандэмія каранавіруса, ва ўмовах якой мы зараз жывем, ствараюць асаблівыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі і абароны правоў чалавека і падвяргаюць выпрабаванню функцыянаванне нашых дэмакратый. Гэта магчымасць для Еўропы адстойваць свае каштоўнасці і інтарэсы», – сказаў Высокі прадстаўнік і намеснік Старшыні Камісіі Жазэп Барэль, які падпісаў План дзеянняў.
План дзеянняў вызначае ключавыя прыярытэты, якія спрыяюць дасягненню агульнай мэты: вырашэнню праблем і фармаванню стратэгічнай культуры, якая базуецца на правах чалавека і дэмакратыі – аснове трывалага грамадства.
У рамках папярэдняга Плана дзеянняў ЕС дамогся значных поспехаў у абароне і зацвярджэнні фундаментальных правоў ва ўсім свеце: за апошнія пяць гадоў больш за 30 000 праваабаронцаў атрымалі абарону; колькасць выпадкаў пакарання смерцю знізілася на 58%; ЕС назіраў за выбарамі ў больш чым 60 краінах, што спрыяла ўмацаванню дэмакратычных інстытутаў і даверу грамадскасці да выбарчых працэсаў; палажэнні пра захаванне правоў чалавека і працоўных канвенцый сістэматычна ўключаліся ў гандлёвыя пагадненні ЕС.
Тым не менш, бягучыя лічбы паказваюць неабходнасць далейшых дзеянняў у глабальным маштабе. Толькі у 2019 годзе 300 праваабаронцаў былі забітыя, у 79 краінах смяротнае пакаранне ўсё яшчэ існуе, і каля 70 краін лічаць аднаполыя адносіны злачынствам – і гэта толькі некалькі прыкладаў. Акрамя гэтага, дэмакратыя адступае, а грамадзянская прастора скарачаецца па ўсім свеце.
На гэтым фоне новы План дзеянняў пакліканы:
Цяпер план будзе перададзены на зацвярджэнне Савету і ўнесены ў Еўрапейскі парламент.