Maldives and the EU

Сустрэча Амбасадара Шубеля з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам

18/01/2021 - 15:32
Навіны

Амбасадар Дзірк Шубель, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі, сустрэўся сёння з Яго Экселенцыяй Сяргеем Алейнікам, намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, які цяпер адказвае за адносіны ЕС і Беларусі. Падчас абмеркавання бягучага стану і перспектыў адносін і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю са спасылкай на высновы па Беларусі, прынятыя Саветам Еўрапейскага саюза 12 кастрычніка 2020 года, Амбасадар Шубель падкрэсліў неабходнасць вызвалення ўсіх адвольна затрыманых у Беларусі асоб, у тым ліку палітычных зняволеных і работнікаў СМІ. Амбасадар таксама аднавіў просьбу прадаставіць дыпламатычнай супольнасці ЕС доступ ва ўстановы пазбаўлення волі, у тым ліку каб наведаць спадара Ігара Лосіка, блогера, зняволенага з 25 чэрвеня 2020 года, які трымае галадоўку на працягу апошніх 34 дзён.

 
Рэдакцыйныя раздзелы: