Liechtenstein

Сумесная заява наконт санкцый, уведзеных 2 снежня ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі

Brussels, 02/12/2021 - 17:15, UNIQUE ID: 211202_27
Joint Statements

Тэкст наступнай заявы быў апублікаваны Еўрапейскім саюзам, Канадай, Злучаным Каралеўствам і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Сёння ў адказ на далейшыя атакі на правы чалавека і фундаментальныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных норм і неаднаразовыя рэпрэсіўныя дзеянні мы зноў прынялі скаардынаваныя санкцыйныя меры супраць пэўных фізічных і юрыдычных асоб.

Мы па-ранейшаму адданы падтрымцы дэмакратычных памкненняў народа Беларусі і дзейнічаем сумесна, каб рэжым – і тыя, хто яго падтрымлівае, – заплацілі цану за свае дзеянні па падаўленні галасоў незалежнай грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі і ўсіх беларусаў, якія імкнуцца казаць праўду аб тым, што адбываецца ў іх краіне.

Мы зноў патрабуем, каб рэжым Лукашэнкі неадкладна і цалкам спыніў арганізацыю нерэгулярнай міграцыі праз межы з ЕС. Тыя, хто ў Беларусі альбо ў трэціх краінах спрыяе незаконнаму перасячэнню знешніх межаў ЕС, павінны ведаць, што за гэта давядзецца заплаціць значную цану.

Мы заклікаем рэжым безумоўна і без прамаруджання вызваліць амаль 900 палітычных зняволеных, спыніць сваю рэпрэсіўную кампанію, выканаць рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Маскоўскага механізму Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і прыняць змястоўныя меры для вырашэння пытанняў, адносна якіх была выказана занепакоенасць у рамках Венскага механізму АБСЕ. Рэжым павінен неадкладна ўступіць ва ўсёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пры садзейнічанні АБСЕ, які б вёў да новых свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным назіраннем.

Аўтару