Equatorial Guinea and the EU

Дэкларацыя Высокага прадстаўніка ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды так званай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі

24/09/2020 - 08:27
News stories

Спасылаючыся на Дэкларацыю Высокага прадстаўніка ад імя Еўрапейскага саюза ад 11 верасня, ЕС зноў паўтарае, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Еўрапейскі саюз не прызнае іх сфальсіфікаваныя вынікі. Зыходзячы з гэтага, так званая інаўгурацыя 23 верасня 2020 года і новы мандат, на які прэтэндуе Аляксандр Лукашэнка, пазбаўленыя якой-небудзь дэмакратычнай легітымнасці.

Гэта «інаўгурацыя» прама супярэчыць волі шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі, выражанай у шматлікіх, беспрэцэдэнтных і мірных пратэстах пасля выбараў, і служыць толькі далейшаму паглыбленню палітычнага крызісу ў Беларусі.

Пазіцыя Еўрапейскага саюза ясная: грамадзяне Беларусі заслугоўваюць права быць прадстаўленымі тымі, каго яны свабодна абяруць у выніку новых, інклюзіўных, празрыстых і вартых даверу выбараў.

Мы ўражаны і крануты мужнасцю народа Беларусі, які працягвае праводзіць мірныя дэманстрацыі ў абарону дэмакратыі і сваіх фундаментальных правоў, нягледзячы на ​​жорсткія рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў. Мы салідарныя з ім і цалкам падтрымліваем яго дэмакратычнае права абраць свайго прэзідэнта з дапамогай новых свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ.

Мы пацвярджаем, што чакаем ад уладаў Беларусі неадкладнай адмовы ад любых далейшых рэпрэсій і гвалту, накіраваных супраць народа Беларусі, і неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых, у тым ліку палітычных зняволеных.

ЕС па-ранейшаму перакананы ў тым, што ўсёабдымны нацыянальны дыялог і станоўчы адказ на патрабаванне народа Беларусі аб правядзенні новых выбараў – гэта адзіны спосаб прасунуцца ў пошуку выхаду з сур'ёзнага палітычнага крызісу ў Беларусі згодна з чаканнямі беларускага народа.

У кантэксце бягучай сітуацыі ЕС пераглядае свае адносіны з Беларуссю.

Languages: