Equatorial Guinea and the EU

Беларусь: Заява Высокага Прадстаўніка/Намесніка Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэпа Барэля

Brussels, 17/08/2020 - 14:42, UNIQUE ID: 200817_12
Statements by the HR/VP

У нядзелю 16 жніўня адбыўся самы буйны ў сучаснай гісторыі Беларусі мітынг. Сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы па ўсёй Беларусі, каб прыняць удзел у Маршы свабоды. У гэтых мірных дэманстрацый былі выразныя патрабаванні: вызваленне ўсіх незаконна затрыманых людзей, судовы пераслед вінаватых у міліцэйскай жорсткасці і правядзенне новых прэзідэнцкіх выбараў.

Самі па сабе лічбы ясна паказваюць, што насельніцтва Беларусі хоча перамен і хоча іх цяпер. ЕС падтрымлівае іх.

Улічваючы ўсё большую і большую колькасць шакуючых паведамленняў аб бесчалавечных умовах і абыходжанні ў месцах утрымання пад вартай, Еўрапейскі саюз чакае стараннага і празрыстага расследавання ўсіх меркаваных злоўжыванняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі перадала беларуским уладам нашы чаканні.

Як было дамоўлена міністрамі замежных спраў ЕС на нашай нядаўняй відэаканферэнцыі, ЕС працуе над новымі спісамі для ўвядзення санкцый у дачыненні да асоб, якія нясуць адказнасць за гвалт, падаўленне мірных пратэстаў і фальсіфікацыю вынікаў выбараў.

Як абвясціў Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі ў сераду; падчас гэтай сустрэчы я распавяду ім пра ход рэалізацыі дадзеных ініцыятыў ЕС.