Equatorial Guinea and the EU

Відэа-канферэнцыя Міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза: Асноўныя вынікі

Брусэль, 14/08/2020 - 21:05, UNIQUE ID: 200814_11
Press releases

Высокі прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль склікаў у пятніцу, 14 жніўня, відэаканферэнцыю з міністрамі замежных спраў 27 краін ЕС, каб абмеркаваць сітуацыі, што складваюцца ва Усходнім Міжземнамор'і, а таксама ў Беларусі ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі. Міністры закранулі таксама падзеі ў Ліване, Венесуэле і Балівіі.

...

Беларусь

Міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі сітуацыю з выбарамі прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня.

Міністры аднавілі заклік да уладаў Беларусі спыніць прымяненне непрапарцыйнага і недапушчальнага гвалту супраць мірных дэманстрантаў. ЕС чакае, што ўлады неадкладна вызваляць усіх незаконна затрыманых. У святле шакуючых сведчанняў пра нечалавечае абыходжанне і ўмовы ўтрымання пад вартай, Еўрапейскі саюз чакае, што будзе праведзенае грунтоўнае і празрыстае расследаванне ўсіх здзекаў, пра якія паступаюць паведамленні, а вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Падчас абмеркаванняў міністры выказалі моцную падтрымку з боку Еўрапескага саюза памкненню народа Беларусі да дэмакратычных пераменаў. Міністры адзначылі выключную працу нацыянальных назіральнікаў за выбарамі, чые сведчанні і высновы пры адсутнасці міжнародных назіральнікаў маюць вырашальнае значэнне для раскрыцця рэальнай карціны тых выбараў, што прайшлі ў мінулую нядзелю. Міністры абмеркавалі, як падтрымаць гэтую жыццёва важную працу.
 
Міністры паўтарылі, што выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Еўрапейскі саюз лічыць вынікі сфальсіфікаванымі, і таму не прызнае вынікі выбараў, прадстаўленыя Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі. У сувязі з гэтым Еўрапейскі саюз накіруе ўладам Беларусі прапанову падтрымкі з боку ЕС ва ўстанаўленні і спрыянні дыялогу паміж палітычнымі ўладамі, апазіцыяй і шырокім грамадствам з мэтай вырашэння цяперашняга крызісу. Высокі прадстаўнік ЕС, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі і яго службы неадкладна распачнуць працу над гэтай прапановай.

Міністры таксама пагадзіліся з неабходнасцю ўвесці санкцыі ў дачыненні да вінаватых у гвалце, рэпрэсіях і фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Неадкладна пачнецца праца над дадатковымі спісамі ў рамках санкцый, што дзейнічаюць у адносінах да Беларусі.

Міністры высока ацанілі працу журналістаў у складаных умовах, з якімі тыя сутыкаюцца, і асудзілі напады на журналістаў і затрыманні журналістаў, у тым ліку на грамадзян ЕС.

Міністры пагадзіліся вярнуцца да перагляду адносін ЕС і Беларусі на сваёй нефармальнай сустрэчы, запланаванай на канец жніўня. У рамках гэтага перагляду ЕС будзе шукаць магчымасці ўзмацніць падтрымку народа Беларусі, у тым ліку праз пашырэнне ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю і павелічэнне фінансавай падтрымкі яе дзейнасці, дадатковай падтрымкі незалежных СМІ і пашырэнне магчымасцяў для студэнцкай і акадэмічнай мабільнасці.
Languages: