European Union External Action

 

EEAS content

eastern partnership

Сёння ў Люксембургу для ацэнкі ходу рэалізацыі "20 канкрэтных задач да 2020 года" адбылася сустрэча міністраў замежных спраў 28 дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і шасці Усходніх партнёраў ЕС – Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны – і Камісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэса Хана пад старшынствам Высокага прадстаўніка па замежных справах і палітыцы бяспекі/Намесніка старшыні Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні.

Сустрэча прайшла праз год пасля апошняга саміту Усходняга партнёрства, падчас якога ўсе партнёры пагадзіліся на амбіцыйны план дзеянняў, накіраваны на прынясенне адчувальнай карысці для жыцця грамадзян ва ўсім рэгіёне. У гэтым кантэксце супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і яго шасцю Усходнімі краінамі-партнёрамі арыентавана на ўмацаванне эканомікі, удасканаленне кіравання, павелічэнне ўзаемазвязанасці і ўмацаванне грамадстваў.

Высокі прадстаўнік/намеснік Старшыні Федэрыка Магерыні сказала: "Усходняе партнёрства – ключавы элемент нашай замежнай палітыкі. Наша сённяшняя міністэрская сустрэча важная для ацэнкі не толькі стану двухбаковых адносін з кожным з партнёраў, але і супольных намаганняў у рамках Усходняга партнёрства. Мы спрыяем дасягненню не толькі эканамічных пераваг, такіх як павелічэнне аб'ёмаў гандлю паміж усімі шасцю краінамі-партнёрамі і Еўрапейскім саюзам, але і ўмацаванню дэмакратыі, павагі да правоў чалавека і фундаментальных свабод. Нам трэба працягваць рэалізацыю запланаванага, калі мы разлічваем і надалей бачыць добрыя вынікі".

Камісар Ёханес Хан сказаў: “Мы мусім ганарыцца дасягненнямі Усходняга партнёрства ў рамках рэалізацыі "20 канкрэтных задач да 2020 года". Разам шэсць Усходніх партнёраў і ЕС зрабілі канкрэтныя крокі ў накірунку ўмацавання нашых грамадстваў, павелічэння ўстойлівасці эканомікі рэгіёну і павышэнне ўзаемазвязанасці праз удасканаленне транспартных сувязей і інфраструктуры. У будучыні мы працягнем працаваць разам для дасягнення канкрэтных вынікаў, у прыватнасці ў галіне судовай рэформы і стварэння спрыяльных умоў для грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ".

eastern partnership

Асноўныя дасягненні ў супрацоўніцтве ЕС з шасцю краінамі-партнёрамі за апошні год ўключаюць:

  • адкрыццё Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства;
  • узмацненне падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) і павелічэнне тавараабароту паміж краінамі-партнёрамі і ЕС;
  • заканчэнне працы над індыкатыўным планам дзеянняў па інвестыцыях у Транс'еўрапейскую транспартную сетку (TEN-T), які прадугледжвае рэалізацыю праектаў на 5500 кіламетрах аўтамабільных дарог і чыгункі да 2020 года.

Міністэрская сустрэча таксама дала магчымасць абмяняцца думкамі і падрыхтавацца да будучага 10-гадовага юбілею Усходняга партнёрства, у гонар якога на працягу 2019 года адбудзецца шэраг мерапрыемстваў.

Для даведкі:

Заснаванае ў 2009 годзе ў якасці сумеснай ініцыятывы, Усходняе партнёрства скіравана на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам і яго дзяржавамі-членамі з шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай. На апошнім саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года ўсе партнёры абавязаліся прынесці адчувальную карысць для штодзённага жыцця сваіх грамадзян, засяродзіўшыся на вырашэнні 20 канкрэтных задач да 2020 года.

 

Матэрыялы для даведкі пра "20 канкрэтных задач да 2020 года"

Матэрыялы для даведкі пра супрацоўніцтва паміж ЕС і асобнымі краінамі Усходняга партнёрства.

 

Глядзіце таксама