European Union External Action

 

EEAS content

Яны абмяняліся меркаваннямі аб супрацоўніцтве ЕС і Беларусі і дзейнасці па выніках Саміта Усходняга партнёрства, які адбыўся ў Брусэлі ў лістападзе мінулага года. Яны абмеркавалі блізкі да завяршальнага стан спраў што да перамоваў па новых, індывідуальна распрацаваных прыярытэтах партнёрства ЕС і Беларуссі і дамовіліся паскорыць хуткае завяршэнне гэтых перамоваў, што стала б важным будаўнічы блокам для двухбаковых адносінаў, у тым ліку датычна фінансавай дапамогі.

Сустрэча таксама дала магчымасць абмеркаваць правы чалавека і асноўныя свабоды. Высокі прадстаўнік, віцэ-прэзідэнт пацвердзіла, што рэальныя крокі Беларусі ў накірунку забеспячэння ўсеагульных правоў чалавека, у тым ліку што да выкарыстання смяротнага пакарання, з'яўляюцца ключавымі для фарміравання будучых адносін. У сувязі з паведамленнямі пра новыя выпадкі пакарання смерцю ў Беларусі, і смяротныя прысуды, пакінутыя ў сіле Вярхоўным судом, Федэрыка Магерыні падкрэсліла прычыны рашучага і адназначнага непрымання Еўрапейскім саюзам смяротнага пакарання пры любых абставінах і важнасць таго, каб Беларусь увяла мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.

Высокі прадстаўнік і Міністр таксама абмеркавалі неабходнасць поўнай празрыстасці і супрацоўніцтва ў пытаннях ядзернай бяспекі, у прыватнасці, у дачыненні да будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

Высокі прадстаўнік Магерыні зноў пацвердзіла, што Еўрапейскі саюз прыхільны забеспячэнню стабільнай, дэмакратычнай і заможнай будучыні Беларусі на карысць яе народа і будзе працягваць працаваць з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення гэтай мэты. ЕС пачынае першую агульнанацыянальную камунікацыйную кампанію, засяроджваючы ўвагу на станоўчых выніках супрацоўніцтва ЕС і Беларусі для беларусаў і распавядаючы пра канкрэтныя вынікі праектаў у галіне эканамічнага развіцця, энергаэфектыўнасці і аховы здароўя, што ажыццяўляюцца пры фінансавай падтрымцы ЕС.

 

Дадатковая інфармацыя:

Еўрапейскі саюз і Беларусь супрацоўнічаюць для таго, каб паляпшаць якасць жыцця грамадзян Беларусі. Кожны год у Беларусі сумесна ажыццяўляецца шэраг праграм, накіраваных на стварэнне новых працоўных месцаў, паляпшэнне ўмоў і стварэнне новых магчымасцяў для ўсіх беларусаў.
Камунікацыйная кампанія «Разам мы робім жыццё лепш» распавядае пра некаторыя канкрэтныя вынікі супрацоўніцтва ЕС і Беларусі. Прадукты кампаніі даступныя на беларускай і рускай мовах, не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права і могуць быць выкарыстаныя свабодна. Загружайце матэрыялы з сайта Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе: https://bit.ly/2H74WwD