Delegation of the European Union 
to the United States

Беларусь: заява Высокага прадстаўніка, Намесніка cтаршыні Еўрапейскай камісіі Жазэпа Барэля ў сувязі з пераследам Саюза палякаў Беларусі

Брусэль, 25/03/2021 - 14:37, UNIQUE ID: 210325_5
Statements by the HR/VP

Мы назіраем далейшую эскалацыю рэпрэсій супраць народа Беларусі, у тым ліку арганізаваныя кампаніі пераследу праваабаронцаў, журналістаў і грамадзянскай супольнасці.

Нядаўнія падзеі паказалі, што новай мішэнню гэтай палітыкі з'яўляецца Саюз палякаў Беларусі. 23 сакавіка Анжаліка Борыс, нядаўна абраная старшынёй Саюза палякаў Беларусі, была затрыманая і асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 25 сакавіка быў затрыманы Анджэй Пачобут, журналіст, сябра праўлення Саюза палякаў Беларусі. У офісах Саюза палякаў Беларусі па ўсёй краіне прайшлі вобшукі. Супраць кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі вылучаныя новыя крымінальныя абвінавачванні, якія могуць пацягнуць за сабой пазбаўленне волі на тэрмін да некалькіх гадоў.

Еўрапейскі саюз чакае, што Беларусь будзе выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы што да забеспячэння правоў чалавека і фундаментальных свабод. Мы заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута, а таксама ўсіх палітычных вязняў, якія знаходзяцца пад вартай.

Еўрапейскі саюз па-ранейшаму перакананы, што інклюзіўны нацыянальны дыялог працягвае мець вырашальнае значэнне для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі. ЕС гатовы аказаць падтрымку са свайго боку і заклікае ўлады Беларусі выкарыстаць любую прапанаваную магчымасць, у тым ліку садзейнічанне з боку АБСЕ.

 

Рэдакцыйныя раздзелы: