План дзеянняў – гэта дарожная карта, якая вызначае прыярытэты ЕС на бліжэйшыя пяць гадоў і пасылае выразны сігнал аб палітычных абавязальніцтвах Высокага Прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля, Еўрапейскай камісіі і краін-членаў ЕС па абароне прынцыпаў ЕС, узгодненых міжнародных норм і прынцыпаў. «Цяпер як ніколі неабходна, каб ЕС узяў на сябе ролю лідара ў сферы правоў чалавека і дэмакратыі», - сказаў Высокі Прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.
План дзеянняў усталёўвае прыярытэты па пяці ўзаемадапаўняльных напрамках дзейнасці:
Па кожным накірунку План прадугледжвае канкрэтныя мэты. Праца па адмове ад прымянення смяротнага пакарання ва ўсім свеце; падтрымка і абарона праваабаронцаў і іх законных прадстаўнікоў; барацьба з дыскрымінацыйнымі законамі, мерамі палітыкі і іх ужываннем; усталяванне новага агульнага рэжыму санкцый за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека – вось толькі некаторыя з гэтых мэтаў.
Ахопліваючы новыя магчымасці і выклікі нашага часу, План дзеянняў надае ўвагу такім новым элементам, як сувязь паміж глабальнымі экалагічнымі выклікамі і правамі чалавека; выкарыстанне пераваг лічбавых тэхналогій і мінімізацыя рызык; пашырэнне эканамічных, сацыяльных і культурных правоў і інш.
Для дасягнення мэтаў Плана дзеянняў будуць выкарыстоўваць шматлікія рэсурсы, у тым ліку 1,5 млрд еўра з бюджэту ЕС. Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Эйман Гілмар будзе накіроўваць рэалізацыю Плана. Акрамя таго, ЕС можа разлічваць на сетку з больш за 140 прадстаўніцтваў ЕС у краінах свету, якія будуць цесна супрацоўнічаць з пасольствамі краін-членаў. Будзе ажыццяўляцца пільны маніторынг ходу выканання Плана.
Зацвердзіўшы План дзеянняў, не толькі інстытуты ЕС, але і ўсе краіны-члены ЕС узялі на сябе адназначнае абавязацельства аб'яднаць намаганні і разглядаць падтрымку і заахвочванне правоў чалавека і дэмакратыі ў якасці асновы дзейнасці, у тым ліку ў глабальнай мабілізацыі для барацьбы з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
«Абарона правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі патрабуе сумесных, а не індывідуальных намаганняў», – падкрэсліў высокі прадстаўнік ЕС.
Больш падрабязна (на англійскай мове)
EU takes global lead in protecting and supporting human rights and democracy