Заява ЕС - СПЧ59 - інтэрактыўны дыялог са спецыяльным дакладчыкам па правах чалавека ў Беларусі
Савет Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека
59-я сесія
Інтэрактыўны дыялог са спецыяльным дакладчыкам па правах чалавека ў Беларусі
26 чэрвеня 2025 года
Заява ЕС
Спадар Прэзідэнт,
ЕС выказвае сур'ёзную заклапочанасць высновамі спецыяльнага дакладчыка, якія сведчаць аб працяглых палітычна матываваных рэпрэсіях і ціску на свабоду меркаванняў, сходаў і асацыяцый, у тым ліку шляхам злоўжывання заканадаўства аб барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.
ЕС рашуча асуджае грубыя, працяглыя, сістэматычныя і шырока распаўсюджаныя парушэнні правоў чалавека, некаторыя з якіх могуць лічыцца за злачынствы супраць чалавечнасці. Мы заклікаем улады Беларусі спыніць ўнутраныя і транснацыянальныя рэпрэсіі, выконваць міжнародныя абавязкі краіны, шанаваць, абараняць і рэалізоўваць правы чалавека.
Мы падтрымліваем заклікі спецыяльнага дакладчыка да дзейснага, непрадузятага расследавання і да адказнасці за ўсе выпадкі жорсткага абыходжання, катаванні і жахлівыя умовы ўтрымання пад вартай, якія маглі прывесці да смерці людзей. ЕС вітае вызваленне 14 палітычных зняволеных у гэтую суботу, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, які, як мы разумеем, утрымліваўся ў жахлівых умовах, як пазітыўны крок пасля працяглай несправядлівасці. Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безагаворачнага вызвалення і эфектыўнай рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у краіне. ЕС падкрэслівае абавязак забяспечваць правы палітычных зняволеных, у тым ліку права на належную прававую працэдуру і справядлівы суд, а таксама абараняць іх чалавечую годнасць, забяспечваючы ім доступ да юрыдычнага прадстаўніцтва, медыцынскай дапамогі і кантактаў з сем'ямі. Мы заклікаем Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць свабодных і незалежных беларускіх СМІ, праваабаронцаў, адвакатаў, прафсаюзных лідараў і ЛГБТІ-асоб.
ЕС працягвае заклікаць улады Беларусі спыніць свае дачыненне ў вайне Расіі супраць Украіны і стрымацца ад выкарыстання мігрантаў у палітычных мэтах разам з Расіяй. ЕС паўтарае свой тэрміновы заклік да Беларусі неадкладна гарантаваць бяспечнае вяртанне ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных украінскіх дзяцей.
Спадар спецыяльны дакладчык, ці не маглі б вы ўдакладніць пра прымяненне смяротнага пакарання пасля рашэння увесці смяротнае пакаранне за дзяржаўную здраду ў 2023 годзе і ўплыў гэтага рашэння на палітычных зняволеных?
Дзякуй.