Delegation of the European Union to Uganda

Беларусь: заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі

Brussels, 13/11/2020 - 10:44, UNIQUE ID: 201113_3
Statements by the Spokesperson

12 лістапада 31-гадовы Раман Бандарэнка памёр пасля некалькіх гадзін аперацыі ў бальніцы Мінска з-за цяжкіх траўм, атрыманых, як паведамляецца, у выніку жорсткасці з боку пераапранутых у цывільнае супрацоўнікаў міліцыі. Гэта абуральны і ганебны вынік дзеянняў беларускіх уладаў, якія не толькі падвяргалі прамым і жорсткім рэпрэсіям уласнае насельніцтва, але і стварылі асяроддзе, у якім могуць мець месца такія беззаконныя гвалтоўныя дзеянні, ігнаруючы такім чынам не толькі фундаментальныя правы і свабоды беларускага народа, але і грэбуючы жыццямі людзей.

ЕС выказвае свае найглыбейшыя спачуванні сям'і і сябрам Рамана Бандарэнкі. ЕС салідарны з усімі ні ў чым не вінаватымі беларусамі, якія пацярпелі і працягваюць цярпець ад рук беларускіх уладаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

ЕС працягвае рашуча асуджаць гвалт, які ўжываецца беларускімі ўладамі супраць мірных пратэстоўцаў, асоб, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху, незалежных СМІ, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ці простых грамадзян Беларусі. Мы чакаем ад уладаў, што яны спыняць гвалт і пераслед, неадкладна і безумоўна вызваляць усіх адвольна затрыманых асоб, у тым ліку палітычных зняволеных, і правядуць поўнае і празрыстае расследаванне ўсіх парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Еўрапейскі саюз ужо наклаў санкцыі на 55 асоб, адказных за жорсткія рэпрэсіі і запалохванне, і гатовы ўвесці дадатковыя санкцыі.