Delegation of the European Union to Tunisia

Заява Высокага прадстаўніка ЕС Федэрыкі Магерыні ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі

Bruxelles, 21/03/2018 - 12:25, UNIQUE ID: 180321_7
Statements on behalf of the EU

Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах незалежна ад іх паходжання, этнічнай прыналежнасці і рэлігіі.

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі Еўрапейскі саюз зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць каштоўнасцям адзінства і суіснавання і барацьбе супраць расізму, дыскрымінацыі, ксенафобіі і ізаляцыі ва ўсіх іх формах як унутры нашых межаў, так і па-за імі.

Праявы дыскрымінацыі, нянавісці і нецярпімасці па-ранейшаму прыводзяць да канфліктаў у многіх краінах свету, прымушаючы людзей хавацца і спараджаючы невыносныя чалавечыя пакуты. І ў нашым Еўрапейскім саюзе гэта назіраецца ўсё часцей.

Грамадства, у якім правы чалавека не гарантаваныя для ўсіх, з'яўляецца менш стабільным, менш устойлівым і больш схільным да канфліктаў.

Еўрапейскі саюз садзейнічае ўсеагульнай ратыфікацыі і поўнаму выканання палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, якая з'яўляецца міжнароднай асновай для працы па прадухіленні і выкараненні расізму і дыскрымінацыі.

У ЕС Група высокага ўзроўню па барацьбе з расізмам, ксенафобіяй і іншымі формамі нецярпімасці склала дапаможнікі па навучанні расследаванню злачынстваў, учыненых на глебе нянавісці, для супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў крымінальнай юстыцыі, а таксама па доступе да правасуддзя, абароне і падтрымцы ахвяр такіх злачынстваў. Гэта спрыяла далейшай распрацоўцы метадычных рэкамендацый па ўдасканаленні сістэмы пратакалявання супрацоўнікамі праваахоўных органаў злачынстваў, учыненых на глебе нянавісці. У цяперашні час гэтыя рэкамендацыі апрабуюцца ў шэрагу краін-членаў ЕС. Аднак барацьба павінна весціся ў першую чаргу на культурным фронце.

Падтрымка краін-партнёраў і грамадзянскай супольнасці ў справе прадухілення і супрацьдзеяння расізму і нецярпімасці з'яўляецца кіруючым прынцыпам таксама і знешняй дзейнасці ЕС. Дзякуючы фінансаванню ЕС аказваецца падтрымка грамадзянскай супольнасці ва ўсім свеце ў барацьбе з расавай дыскрымінацыяй, ксенафобіяй і нецярпімасцю. Напрыклад, у Руандзе рэалізуюцца праекты, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы крымінальнай юстыцыі праз асвету ў сферы правоў чалавека і аказання юрыдычнай дапамогі. У Шры-Ланцы прадстаўляная падтрымка накіравана на ўмацаванне асноўных правоў і свабод у паўночных і ўсходніх правінцыях праз павышэнне якасці юрыдычных паслуг і пашырэнне доступу да іх у гэтых рэгіёнах.

У год 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Еўрапейскі саюз з большай, чым калі-небудзь яшчэ, адданасцю працягвае дабівацца ўніверсалізацыі асноўных каштоўнасцяў Дэкларацыі, шчыльна ўзаемадзейнічаючы з усімі краінамі-партнёрамі, рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі, грамадзянскай супольнасцю і праваабаронцамі ў мэтах ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. І завершыцца праца ЕС толькі тады, калі для дыскрымінацыі, нянавісці і гвалту ў свеце больш не застанецца месца.

Рэдакцыйныя раздзелы: