Заключэнні Еўрапейскага савета ў дачыненні да Беларусі

02.10.2020

1 кастрычніка 2020 года Еўрапейскі савет прыняў дакумент, які змяшчае ў тым ліку высновы ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі

Беларусь

26. Еўрапейскі савет асуджае непрымальны гвалт з боку беларускіх уладаў супраць мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне, адвольныя арышты і затрыманні пасля прэзідэнцкіх выбараў, вынікі якіх ён не прызнае. Еўрапейскі савет цалкам падтрымлівае дэмакратычнае права беларускага народа абраць свайго прэзідэнта шляхам новых свабодных і справядлівых выбараў без вонкавага ўмяшальніцтва. Еўрапейскі савет заклікае ўлады Беларусі пакласці канец гвалту і рэпрэсіям, вызваліць усіх затрыманых і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць усёабдымны нацыянальны дыялог. Ён згодны з неабходнасцю ўвядзення абмежавальных мер і заклікае Савет [па замежных справах] неадкладна прыняць адпаведнае рашэнне. Еўрапейскі савет таксама заклікае Еўрапейскую камісію падрыхтаваць комплексны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

27. Што тычыцца Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, Еўрапейскі савет зноў падкрэслівае важнасць забеспячэння ядзернай і экалагічнай бяспекі.


Глядзіце таксама