Delegation of the European Union to Swaziland

Сумесная заява членаў Еўрапейскай камісіі з нагоды Міжнароднага жаночага дня 2018

Bruxelles, 07/03/2018 - 17:19, UNIQUE ID: 180306_4
Joint Statements

Роўнасць паміж жанчынамі і мужчынамі з'яўляецца адной з фундаментальных каштоўнасцяў Еўрапейскага саюза, замацаваных у нашых пагадненнях. Наш Саюз з'яўляецца першапраходцам у барацьбе з дыскрымінацыяй па гендэрнай прыкмеце, і мы можам ганарыцца дасягнутым прагрэсам: Еўропа – адно з самых бяспечных і самых раўнапраўных для жанчын месцаў у свеце.

Але наша праца яшчэ не скончана – нам усё яшчэ трэба прарабіць доўгі шлях да поўнай роўнасці на практыцы. Жанчыны і дзяўчынкі па-ранейшаму сутыкаюцца з запалохваннем, жорсткім абыходжаннем і гвалтам. Жанчынам па-ранейшаму занадта часта не даюць разбіць «шкляную столь», выплачваючы ім больш нізкую зарплату і прадастаўляючы ім менш магчымасцяў для развіцця кар'еры і бізнесу.

Мы хочам, каб дзяўчынкі і жанчыны дасягнулі роўнасці ва ўсіх адносінах: доступ да адукацыі, роўная аплата за роўную працу, доступ да вышэйшых пасад у бізнэсе і палітыцы, а таксама абарона ад гвалту.

Заахвочванне жаночага лідэрства і пашырэнне эканамічных магчымасцяў для жанчын з'яўляецца для нас ключавым прыярытэтам. Еўрапейскі саюз прапанаваў новае заканадаўства, накіраванае на паляпшэнне балансу паміж працай і жыццём працуючых бацькоў і асоб, якія ажыццяўляюць догляд, а таксама План дзеянняў па скарачэнні гендэрнага разрыву ў аплаце працы; мы імкнемся весці за сабой уласным прыкладам: доля жанчын на кіруючых пасадах у Еўрапейскай камісіі, якая складала 11% у лістападзе 2014 года, калі пачаў працаваць новы склад Еўрапейскай камісіі, у лютым 2018 года дасягнула 36%. Старшыня Юнкер узяў на сябе абавязацельства давесці гэты паказчык да 40% да 31 кастрычнiка 2019 года, калі заканчваецца наш мандат.

Мы таксама праводзім цалкам паслядоўную палітыку як унутры, так і па-за ЕС, садзейнічаючы гендэрнай роўнасці і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын. Наша палітыка спрыяе паспяховаму дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця ва ўсім свеце і рэалізацыі Парадку дня «Жанчыны, мір і бясьпека». У гэтым годзе Еўрапейскія дні развіцця будуць сканцэнтраваны на асноватворнай ролі жанчын і дзяўчынак ва ўстойлівым развіцці, на іх роўным удзеле і лідэрстве ва ўсіх сферах жыцця. Акрамя таго, у гэтым годзе ЕС узначальвае ініцыятыву «Заклік да дзеянняў у абарону ад гендэрнай гвалту», у якой удзельнічаюць больш за 60 краін і арганізацый, якія імкнуцца да вырашэння праблемы гендэрнага гвалту пры гуманітарных крызісах.

Ва ўсім свеце, напрыклад, праз ініцыятыву Spotlight, Еўрапейскі саюз аказвае дапамогу жанчынам і дзяўчынкам, якія пераязджаюць альбо вымушана перамешчаныя, што сталі ахвярамі гвалту ці выключаны з сістэмы адукацыі, не маюць роўнага доступу да паслуг аховы здароўя і планавання сям'і, адхілены ад рынку працы і палітычнага жыцця ў цэлым. Па ўсім свеце больш за 15 мільёнаў дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту не ходзяць у школу, таму ЕС дапамагае пашырыць доступ да адукацыі ў рэгіёнах ад Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Блізкага Усходу да Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гендэрная роўнасць – гэта не толькі недыскрымінацыя і справядлівасць у Еўропе, але і неабходная ўмова дасягнення ўстойлівага міру, бяспекі, развіцця, эканамічнага росквіту і росту ва ўсім свеце.

Інвеставанне ў патэнцыял жанчын і дзяўчынак – гэта інвеставанне ў наша грамадства, што з'яўляецца адказнасцю мужчын і хлопчыкаў у такой жа ступені, як жанчын і дзяўчынак.

 

Заяву падпісалі:

Франс Цімерманс, першы намеснік старшыні Камісіі

Федэрыка Магерыні, вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і намеснік старшыні Камісіі

Юркі Катайнен, камісар па занятасці, эканамічнага росту, інвестыцыях і канкурэнтаздольнасці/намеснік старшыні Камісіі

Гюнтэр Этынгер, камісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах

Ёханес Хан, камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні

Нэвен Міміца, камісар па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці

Дзімітрыс Аўрамопулас, камісар па міграцыі, унутраных справах і грамадзянстве

Марыяна Цісэн, камісар па занятасці, сацыяльных пытаннях, прафесійных навыках і працоўнай міграцыі

П'ер Маскавісі, камісар па эканамічных і фінансавых пытаннях, падаткаабкладанні і мытным справах

Хрыстас Стыліянідзіс, камісар па гуманітарнай дапамозе і ўрэгуляванні крызісаў

Віялета Булк, камісар па транспарце

Вера Юрава, камісар па юстыцыі, ахове правоў спажыўцоў і гендэрнай роўнасці

Цібар Наўрачыч, камісар па адукацыі, культуры, моладзі і спорту

Карына Крэцу, камісар па рэгіянальнай палітыцы

Карлуш Маэдаш, камісар па даследаваннях, навуцы і інавацыях

Марыя Габрыэл, камісар па лічбавай эканоміцы і грамадстве

 

http://europa.eu/rapid/press-release_STATEMENT-18-1601_en.htm

Рэдакцыйныя раздзелы: