Delegation of the European Union to Somalia

Беларусь: заява Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ў сувязі з высылкай еўрапейскіх дыпламатаў

Мінск, 12/11/2020 - 09:57, UNIQUE ID: 201112_2
Local Statements

8 лістапада 2020 года беларускія ўлады абвясцілі дваіх брытанскіх дыпламатаў персонамі нон грата і выслалі іх з Беларусі.

Аргументацыя беларускіх уладаў для тлумачэння высылкі дыпламатаў неапраўданая і адносіцца да звычайнай працы замежнага дыплямата. Як дыпламаты мы павінны мець магчымасць выконваць сваю працу. Далейшае запалохванне нашых калег, у той час як яны выконваюць свае звычайныя дыпламатычныя функцыі, недапушчальнае.

Высылка дваіх брытанскіх дыпламатаў - яшчэ адзін прыкры і непрымальны крок беларускіх уладаў. Яму папярэднічала ў мінулым месяцы «просьба», каб Польшча і Літва адклікалі сваіх паслоў і рэзка абмежавалі сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.

Гэтыя дзеянні яшчэ больш ізалююць беларускія ўлады і не спрыяюць захаванню адкрытых каналаў камунікацыі.

Апошнія некалькі месяцаў кіраўнікі місій ЕС у Мінску сумесна са сваімі брытанскімі калегамі выказваюць салідарнасць з народам Беларусі, які патрабуе забеспячэння фундаментальных дэмакратычных правоў праз правядзенне свабодных і справядлівых выбараў у паваротны момант у гісторыі краіны. Мы працягнем працаваць разам у падтрымку фундаментальных каштоўнасцяў і свабод у Беларусі.

Рэдакцыйныя раздзелы: