Delegation of the European Union to Russia

Год падтрымкі намаганняў краін-партнёраў па барацьбе з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі

12/04/2021 - 10:25
News stories

Год таму Еўрапейская камісія і высокі прадстаўнік ЕС прапанавалі адрасныя меры ЕС у падтрымку намаганняў краін-партнёраў па барацьбе з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, аб'яднаўшы рэсурсы ЕС, яго краін-членаў і еўрапейскіх фінансавых інстытутаў у рамках ініцыятывы Team Europe. Да 1 студзеня 2021 г. была аказана падтрымка больш за 130 краінам-партнёрам па ўсім свеце на суму звыш 26 млрд еўра.

Акрамя таго, у рамках ініцыятывы Team Europe вядзецца праца па забеспячэнні глабальнага, роўнага доступу да вакцын супраць COVID-19 і падтрымліваецца правядзенне кампаній па вакцынацыі з адначасовым вывучэннем магчымасцяў павышэння аб'ёмаў вытворчасці вакцын на месцах. Еўрапейскаму саюзу належыць вядучая роля ў заснаванні механізму COVAX – глабальнай ініцыятывы забеспячэння краінамі з высокім узроўнем даходу фінансавання вытворчасці вакцын для краін з нізкім альбо сярэднім узроўнем даходу. Вядучым донарам гэтага механізму з'яўляецца Team Europe са унёскам 2,2 млрд еўра.

У рамках калектыўнай ініцыятывы Team Europe падтрымка аказваецца па трох асноўных напрамках:

1) Рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і тэрміновыя гуманітарныя патрэбы

У 2020 годзе ў рамках ініцыятывы Team Europe было выдзелена 3,2 мільярда еўра ў падтрымку экстранага рэагавання на гуманітарныя патрэбы. Сярод прынятых мер падтрымкі можна ў якасці прыкладу назваць наступныя:

  • Пастаўка больш за 11,3 млн адзінак сродкаў аховы і медыцынскага абсталявання, у тым ліку апараты ШВЛ, рэанімацыйныя ложкі, модульныя блокі для пацыентаў, аўтамабілі хуткай дапамогі і 30 тыс. адзінак дробнага медыцынскага абсталявання, у краіны Заходніх Балкан. Акрамя гэтага, былі прадастаўлены больш за 80 тыс. тэст-сістэм на COVID-19, рэчывы для каліброўкі яшчэ 580 тыс. тэст-сістэм, а таксама 25 тыс. літраў дэзінфікуючых сродкаў.
  • У рамках сумеснай ініцыятывы ЕС і СААЗ «Салідарнасць у сферы аховы здароўя» ажыццяўляліся пастаўкі ў краіны Усходняга партнёрства важных медыцынскіх сродкаў, у тым ліку больш за 11 млн адзінак сродкаў індывідуальнай аховы, 12 тыс. лабараторных набораў, больш за 1500 апаратаў ШВЛ, канцэнтратараў кіслароду і пульсаксіметраў, звыш 20 тыс. набораў для ПЦР-дыягностыкі.

2) Умацаванне сістэм аховы здароўя, водазабеспячэння, санітарыі, кантролю за харчаваннем

У 2020 годзе ў рамках ініцыятывы Team Europe было выдзелена 3,5 млрд еўра на ўмацаванне сістэм аховы здароўя, водазабеспячэння і санітарыі. У якасці прыкладу можна прывесці наступныя меры:

  • Фінансаванне канкрэтных мерапрыемстваў прафілактыкі каранавірусу ў сферах аховы здароўя, водазабеспячэння і санітарыі ў Іарданіі і Ліване праз Рэгіянальны мэтавы фонд ЕС па рэагаванні на сірыйскі крызіс.
  • Падтрымка мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да надзвычайных сітуацыях у Камбоджы, М'янме, В'етнаме і на Філіпінах. Дапаўняючы намаганні ўрадаў па падтрымцы пацярпелых ад COVID-19 сем'яў, гэтыя наватарскія меры далі магчымасць аказаць дапамогу тым сем'ям, якія не патрапілі ва ўрадавыя праграмы і падвяргаюцца рызыцы пацярпець пры пагаршэнні сітуацыі.

3) Ліквідацыя сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі

У 2020 годзе ў рамках ініцыятывы Team Europe было выдзелена 19,5 мільярда еўра на меры па ліквідацыі сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі. У якасці прыкладу можна назваць наступныя:

  • Прадастаўленне крэдытаў і грантаў у нацыянальнай валюце ў рамках ініцыятывы EU4Business, а таксама грантаў на развіццё сельскай гаспадаркі і сельскіх рэгіёнаў у Арменіі і Грузіі. Гэтая праца ажыццяўлялася ў рамках агульных намаганняў па абмежаванні сацыяльна-эканамічнага ўздзеяння на прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу ў краінах Усходняга партнёрства.
  • Ліквідацыя сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі ў краінах Цэнтральнай Афрыкі за кошт падтрымкі з боку ЕС бюджэтных выплат у Камеруне, Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Дэмакратычнай Рэспубліцы Сан-Томе і Прынсэп, рэалізацыі праектаў па забеспячэнню харчовай бяспекі ў Конга і Малаві, а таксама за кошт стварэння працоўных месцаў і пашырэння правоў і магчымасцяў моладзі ў Камеруне і Габоне.

Абапіраючыся на поспех падыходу Team Europe, Еўрапейскі саюз і краіны ЕС дамовіліся яго развіваць, сумесна распрацоўваючы, фінансуючы і рэалізуючы ініцыятывы Team Europe. У наступным праграмным цыкле гэта будуць трансфармацыйныя праекты для краін-партнёраў з упорам на асноўныя прыярытэтныя для ЕС сферы і патрэбы краін-партнёраў.

Інфармацыя для даведкі

Ініцыятыва Team Europe была запушчана 8 красавіка 2020 года з мэтай падтрымкі краін-партнёраў ЕС у іх барацьбе c пандэміяй COVID-19 і яе наступствамі. Першапачаткова абвешчаная фінансавая дапамога склала каля 20 млрд еўра аб'яднаных рэсурсаў ЕС, яго краін і фінансавых інстытутаў, у прыватнасці Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Больш падрабязна (на англійскай мове)

Coronavirus: Team Europe continues to deliver with more than €26 billion disbursed in support to partner countries in one year (press release, 8 April 2021)

Team Europe webpage and figures

 

Аўтару