Delegation of the European Union to Russia

Журналісты: Сумесная заява Высокага Прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля і Намесніка Старшыні Еўрапейскай Камісіі Веры Юравай

Брюссель , 02/11/2020 - 15:03, UNIQUE ID: 201102_13
Joint Statements

Журналістам належыць асноўная роля ў забеспячэнні функцыянавання дэмакратычных грамадстваў і падсправаздачнасці ўладаў, а таксама ў прадастаўленні своечасовай iнфармацыi на аснове фактаў.

Журналісты дапамагаюць праліць святло на схаваныя праблемы і зразумець усю складанасць свету. Інфармацыя якая прадстаўляецца імі, важная пры прыняцці намі рашэнняў, напрыклад, у дачыненні да здароўя ці падчас выбараў, і ўплывае на нашы погляды. Цяжка пераацаніць уплыў журналістаў і звязаную з гэтым адказнасць.

Ва ўсіх краінах свету журналісты сутыкаюцца з запалохваннем, гвалтам і замахамі, часта рызыкуючы ўласным жыццём. Выклікае непакой той факт, што беспакаранасць за замахі і злачынствы ў дачыненні да журналістаў і работнікаў сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) па-ранейшаму шырока распаўсюджана ва ўсім свеце. Згодна з дакладам ЮНЕСКА за 2019 год, у некаторых краінах 90 працэнтаў выпадкаў застаюцца беспакаранымі.

Некалькі дзён таму споўнілася тры гады з дня забойства Дафнэ Каруаны Галіцыі, якая займалася журналісцкімі расследаваннямі. Усё яшчэ трэба будзе даведацца, хто стаіць за яе забойствам, а таксама за злачынствамі ў дачыненні да іншых журналістаў.

Мы імкнемся палепшыць умовы працы журналістаў, а таксама забяспечыць іх абарону і бяспеку ў краінах Еўропы. Дзякуючы фінансаванню з боку ЕС такіх праектаў, як Механізм хуткага рэагавання на парушэнні свабоды СМІ, журналісты, якія апынуліся ў небяспецы, могуць атрымаць прававую і практычную дапамогу. Фінансаваная ЕС Карта свабоды СМІ дазваляе адсочваць пагрозы для свабоды СМІ ў краінах ЕС і краінах-кандыдатах. План дзеянняў па падтрымцы дэмакратыі ў Еўропе, які рыхтуецца да публікацыі, акрэсліць меры, якія дазволяць павысіць бяспеку журналістаў і прадухіліць незаконныя судовыя разгляды ў дачыненні да іх.

Узаемадзейнічаючы з іншымі краінамі, мы заўсёды выразна заяўляем, што важна не абмяжоўваць дзейнасць СМІ і грамадзянскай супольнасці і абараняць праваабаронцаў, многія з якіх з'яўляюцца журналістамі. Супрацоўнікі прадстаўніцтваў ЕС у розных краінах свету прысутнічаюць на судовых разглядах у дачыненні да журналістаў і ўважліва сочаць за судамі, дапамагаючы выяўляць справы, якія патрабуюць асаблівай увагі. За мінулыя 12 месяцаў ЕС падтрымаў больш за 425 журналістаў за кошт тэрміновых грантаў, часовага перамяшчэння альбо падтрымкі СМІ, у якім яны працуюць.

Мы заклікаем усе дзяржавы забяспечыць прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць журналістаў. Бо беспакаранасць спараджае страх і недавер, перашкаджае працы свабодных незалежных СМІ ва ўсім свеце.

Еўрапейскі саюз і надалей будзе абараняць свабоду выказвання меркаванняў і тых, хто карыстаецца гэтай асноўнай свабодай, каб інфармаваць нас кожны дзень. У гэтым пытанні мы на саступкі не пойдзем.