Delegation of the European Union to the Philippines

Беларусь: Заява Высокага Прадстаўніка, Намесніка Старшыні Жазэпа Барэля ў сувязі з адвольнымі і невытлумачальнымі арыштамі і затрыманнямі па палітычных матывах

Брюссель, 07/09/2020 - 21:14, UNIQUE ID: 200907_8
Statements by the HR/VP

Мы рашуча асуджаем няспынныя адвольныя і невытлумачальныя арышты і затрыманні па палітычных матывах, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта. Зараз пераслед зазналі Марыя Калеснікава, Андрэй Ягораў, Ірына Сухій, Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў, а 633 чалавекі былі затрыманы пасля нядзельнага мірнага Марша адзінства. Відавочна, што ўлады Беларусі працягваюць запалохваць альбо дапускаць запалохванне сваіх грамадзян усё больш беззаконным чынам і груба парушаюць як сваё ўласнае, нацыянальнае заканадаўства, так і міжнародныя абавязацельствы.

ЕС чакае, што ўлады Беларусі забяспечаць неадкладнае вызваленне ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах да і пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Грамадзянская супольнасць і ўдзельнікі абмеркаванняў будучыні Беларусі, у тым ліку члены Каардынацыйнага савета, павінны быць абаронены ад запалохвання, прымусовага выгнання, адвольных арыштаў і гвалту. Вяршэнства права і справядлівасць павінны пераважыць, і неабходна правесці стараннае і празрыстае расследаванне ўсіх меркаваных злоўжыванняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Мы чакаем, што ўлады спыняць пераслед па палітычных матывах і забяспечаць агульнанацыянальны дыялог з поўным захаваннем дэмакратычных і асноўных правоў народа Беларусі.

Еўрапейскі саюз накладзе санкцыі на асоб, адказных за гвалт, рэпрэсіі, а таксама за фальсіфікацыю вынікаў выбараў.