Delegation of the European Union to the Philippines

Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай

21/05/2019 - 16:49
Environment and Climate Action

Тэрміны: 01.08.2016 − 01.08.2019 Бюджэт: 702 699,87 €, унёсак ЕС 632 429,88 € Арганізацыя-выканаўца: Міжнародная грамадская арганізацыя “Экапартнёрства” Партнёры: Вілейскі раённы выканаўчы камітэт Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт Беларускае таварыства абароны спажыўцоў Асацыяваны партнёр: Баварскае агенцтва навакольнага асяроддзя Праект − Трансфер тэхналогій вады Геаграфія: Вілейка (Мінская вобласць), Іўе (Гродзенская вобласць)

Якасць жыллёва-камунальных паслуг уплывае на жыццё кожнага чалавека. Сёння ў Беларусі грамадзяне маюць абмежаваныя магчымасці для атрымання інфармацыі аб дзейнасці камунальных службаў. Павысіць эфектыўнасць працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дазволіць увядзенне механізму сацыяльнай падсправаздачнасці, які прадугледжвае актыўнае ўцягненне насельніцтва ў развіццё гэтага сектара.

 

Мэты і задачы: Пашырыць удзел грамадскіх арганізацый у працэсе прыняцця рашэнняў камунальнымі службамі. Павысіць узровень інфармаванасці грамадзян аб іх правах і абавязках у сферы ЖКГ.

 

Прамежкавыя планаваныя вынікі: У двух пілотных раёнах – Іўеўскім і Вілейскім – створаны інфацэнтры па рабоце камунальных службаў у сацыяльных сетках. Мясцовыя жыхары зараз могуць аператыўна даведвацца пра ўсе новаўвядзенні ў сферы ЖКГ, абмяркоўваць гарачыя тэмы і задаваць пытанні спецыялістам.

Для прадпрыемстваў ЖКГ распрацаваны грамадскія статуты, камунікацыйныя стратэгіі і новыя сайты.

Партнёры праекта праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы па пытаннях рэсурса- і энергазберажэння для навучэнцаў і шырокай грамадскасці.

 

На сродкі праекта для Вілейскага раёна закуплена 111 кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў, лінія для прэсавання і цюкаванне адходаў пластыку, а таксама смеццявоз. У Іўеўскім раёне праведзена мадэрнізацыя водазабору з заменай трубаправодаў, запорнай арматуры і старога помпавага абсталявання на больш сучаснае і энергаэфектыўнае. Ажыццёўлена аўтаматызацыя і дыспетчарызацыя станцыі, што дазволіла кіраваць сістэмай водазабеспячэння горада.

 

Для вывучэння еўрапейскага досведу ў сферы камунальных паслуг у рамках праекта было арганізавана два азнаямленчыя візіты ў Германію і Эстонію для прадстаўнікоў прадпрыемстваў ЖКГ і грамадскіх арганізацый.

 

Пачалася рэалізацыя дзвюх пілотных ініцыятыў грамадскіх арганізацый па стварэнні лакальнага ачышчальнага збудавання ў Іўеўскім раёне і ўстойлівай сістэмы збору адходаў – у Вілейскім.

Кантакты: Аліна Бушмовіч, выканаўчы дырэктар МГА “Экапартнёрства”

+375 17 336 01 91, ab@ecopartnerstvo.by

 

Алеся Чумакова, прэс-сакратар МГА “Экапартнёрства”

+375 17 336 01 91, ac@ecopartnerstvo.by

 

Спасылка ў інтэрнэце: ecopartnerstvo.by