Delegation of the European Union to Peru

Беларусь: Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні презідэнцкіх выбараў

Брусель, 07/08/2020 - 12:38, UNIQUE ID: 200807_13
Statements by the HR/VP

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць у гэтую нядзелю, 9 жніўня, і датэрміновае галасаванне ўжо пачалося.

Падчас выбарчай кампаніі беларускі народ прадэманстраваў беспрэцэдэнтную палітычную мабілізацыю ў абарону свабодных выбараў і дэмакратыі. Мірная мабілізацыя грамадства ўжо сутыкнулася з недапушчальнымі новымі абмежаваннямі свабоды СМІ і сходаў, а таксама з затрыманнямі мірных дэманстрантаў, унутраных назіральнікаў, журналістаў і актывістаў.

Суверэнітэт і незалежнасць краіны магчыма ўмацаваць толькі праз мірныя, свабодныя і справядлівыя выбары. ЕС працягвае заклікаць беларускія ўлады забяспечваць фундаментальныя свабоды выказвання і мірных сходаў у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

Еўрапейскі саюз звяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі ў поўнай меры палітычных правоў, пазбягаць прымянення сілы супраць мірных пратэстоўцаў, устрымлівацца ад далейшых затрыманняў назіральнікаў за выбарамі, мірных дэманстрантаў, кандыдатаў і чальцоў іх каманд і неадкладна вызваліць усіх актывістаў, праваабаронцаў, блогераў і журналістаў, затрыманых па палітычных матывах.

ЕС будзе і надалей імкнуцца ўмацоўваць ўзаемадзеянне з беларускім народам. Мы падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, а дэмакратыя і правы чалавека па-ранейшаму будуць вызначаць фарміраванне Еўрапейскім саюзам палітыкі ў дачыненні да краіны.