Delegation of the European Union to Peru

Заява Прэсавага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з пакараннем смерцю ў Беларусі Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага

30/11/2016 - 13:40
Навіны

Брусэль, 30 лістапада 2016 года

Еўрапейскі саюз асуджае пакаранні смерцю дзвюх асоб, Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага, якія адбыліся ў Беларусі ў лістападзе. У красавіку быў таксама пакараны смерцю Сяргей Іваноў.

Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці супрацоўнічаць па гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з ЕС, і разгледзець пытанне ўвядзенне мараторыя на прымяненне смяротнага пакарання. Апошняе таксама з'яўляецца абавязальніцтвам, прынятым на сябе Беларуссю ў адказ на рэкамендацыі, зробленыя Саветам ААН па правах чалавека ў межах Універсальнага перыядычнага агляду. Акрамя таго, справа сп-ра Хмялеўскага знаходзілася ў працэсе абскарджвання ў Камітэце ААН па правах чалавека, які праінфармаваў беларускія ўлады ў жніўні 2016 года, што разглядае адпаведную скаргу.

Еўрапейскі саюз выступае супраць прымянення смяротнай кары, якая не здольная выступаць у якасці фактара стрымлівання злычаннасці і ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці. Гэтая пазіцыя была таксама агучаная падчас нядаўніх візітаў у Мінск прадстаўнікоў ЕС высокага ўзроўню. Смяротнае пакаранне нельга апраўдаць ні пры якіх абставінах.

Мы заклікаем Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне, замяніць пазасталыя смяротныя прысуды на больш мяккія і неадкладна ўвесці мараторый на выкананне смяротнай кары ў якасці першага кроку на шляху да яе адмены.

Крыніца

Рэдакцыйныя раздзелы: