Delegation of the European Union to Norway

Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі

15/04/2019 - 16:28
Energy

Пра праект: Тэрміны: 11.03.2016 – 10.09.2018 Бюджэт: 735 140 €, унёсак ЕС – 584 363 € Арганізацыя-выканаўца: Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт Партнёр: Некамерцыйная няўрадавая ўстанова “Цэнтр экалагічных рашэнняў” Геаграфія: Браслаўскі раён

Апісанне

У лютым 2014 года Браслаў падпісаў Пагадненне мэраў, узяўшы на сябе абавязальніцтва скараціць да 2020 года выкіды вуглякіслага газу на 20%. А да 2030 года Браслаўскі раён – папулярнае месца турыстычнага адпачынку – павінен стаць першым у Беларусі кліматычна нейтральным муніцыпалітэтам. Дасягнуць гэтых амбіцыйных мэт плануецца за кошт выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і прасоўвання ідэй энергаэфектыўнасці. Скарачэнне энергаспажывання дазволіць рэгіёну штогод эканоміць бюджэтныя сродкі.

Мэты праекта: Распрацаваць, прыняць і прыступіць да рэалізацыі стратэгічнага плана дзеянняў па пераўтварэнні Браслаўскага раёна у першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі да 2030 года. Зрабіць свой унёсак у скарачэнне выкідаў СО2 на 20% к 2020 году за кошт зніжэння энергаспажывання і ўкаранення сучасных падыходаў да кіравання ў сферы энергетыкі.

Прамежкавыя вынікі: Скараціць спажыванне энергіі дазволіць усталяванне цеплавой помпы і эфектыўных катлоў на цэнтральнай кацельні, а таксама замена трубы цэнтральнага ацяплення на больш энергаэфектыўную. Пад’езды шматкватэрных дамоў і грамадскіх будынкаў плануецца абсталяваць цеплаабменнікамі, датчыкамі гуку і руху. На даху ясляў-садка будуць усталяваныя сонечныя калектары. 5% сістэмы гарадскога асвятлення падлягаюць замене светлавымі дыёдамі. Важнай задачай праекта стане ўцягненне ў працэс энергазберажэння мясцовых жыхароў.

Кантакты:

Алена Гірон, каардынатар праекта ад Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта

+375 33 650 77 31, +375 2153 68 0 48, braslav.proekt@gmail.com 

Дзмітрый Буронкін, каардынатар праекта ад установы “Цэнтр экалагічных рашэнняў”

+375 29 355 00 24, burenkin05@gmail.com

Спасылкі ў інтэрнэце: http://braslav.vitebsk-region.gov.by

Рэдакцыйныя раздзелы: