Delegation of the European Union to Morocco

Беларусь: cумесная заява Высокага прадстаўніка, намесніка Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэпа Барэля і Камісара па палітыцы суседства і пашырэнні Олівера Вархеі з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю (7 лютага)

Brussels, 05/02/2021 - 12:17, UNIQUE ID: 210205_8
Joint Statements

Напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю (7 лютага) Высокі прадстаўнік, намеснік Старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль і Камісар па палітыцы суседства і пашырэнні Олівер Вархеі зрабілі наступную сумесную заяву:

«На працягу ўжо шасці месяцаў з часу фальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 года, нягледзячы на ​​жорсткія рэпрэсіі з боку беларускага рэжыму, бясстрашныя беларусы мірна настойваюць на тым, каб іх галасы былі пачутыя і іх выбар быў прызнаны. Працягваецца неправасудны пераслед, у тым ліку сотні задакументаваных выпадкаў катаванняў, у дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, супрацоўнікаў СМІ, служачых і прадпрымальнікаў, а таксама многіх студэнтаў, адлічаных з універсітэтаў і пазбаўленых права на адукацыю. Многія тысячы падвергнуліся затрыманням, сотні праследуюцца ў крымінальным парадку па сфабрыкаваных абвінавачваннях і пазбаўляюцца права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Еўрапейскі саюз працягвае цвёрда стаяць на баку народа Беларусі. Улады павінны прыслухацца да настойлівых заклікаў забяспечыць дэмакратычную будучыню і захаванне фундаментальных свабод і правоў чалавека. Неабходна неадкладна спыніць гвалт над мірнымі дэманстрантамі. Усе адвольна затрыманыя асобы, у тым ліку палітычныя зняволеныя і журналісты, павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены. Усе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасці.

ЕС працягвае заклікаць да найхутчэйшага пачатку сапраўднага, усёабдымнага нацыянальнага дыялогу і наступных новых, вартых даверу і празрыстых выбараў, каб пакласці канец палітычнаму крызісу, паважаючы волю народа Беларусі. ЕС павялічыў дапамогу народу Беларусі і гатовы падтрымаць дэмакратычную Беларусь рознымі сродкамі, у тым ліку праз усёабдымны план эканамічнай падтрымкі».

 

Languages: